26 красавiка 2024, Пятніца, 10:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Чэхіі здымуць серыял «Каханне падчас кароны»

У Чэхіі здымуць серыял «Каханне падчас кароны»

Серыял будуць здымаць на камеру-робат.

Тэлевізія Чэхіі пачынае здымкі серыяла, які раскажа пра жыццё пражцаў падчас крызісу, выкліканага каранавірусам COVID-19, паведамляе interfax.by.

Здымкі серыяла пад назвай «Каханне падчас кароны» пачнуцца 14 красавіка, яго плануецца пачаць выпускаць у эфір 27 красавіка. Ён раскажа гісторыю суседзяў, якія пражываюць у адным з дамоў Прагі падчас каранавіруса.

Праз захады бяспекі, якія дзейнічаюць у краіне, серыял будзе здымаць на камеру-робат, на пляцоўцы будуць знаходзіцца толькі акторы, а рэжысёр будзе кіраваць працэсам аддалена.

Прадусар серыяла заклікаў чэхаў дасылаць сцэнарыстам смешныя сцэны з жыцця, пакуль яны знаходзяцца ў ізаляцыі, бо цяпер сцэнар напісаны толькі для першай серыі. Усяго ў серыяле будзе шэсць серый.

У Чэхіі выявілі звыш 4,5 тысяч выпадкаў заражэння COVID-19, памерлі 72 чалавекі. У краіне зачыненыя ўсе пабы, тэатры, музеі, кінатэатры, большасць крам. Грамадзяне не павінны збірацца на вуліцы больш за двух чалавек, за выключэннем сямейнікаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках