26 красавiка 2024, Пятніца, 10:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Успышка каранавіруса ў Магілёўскай вобласці: людзей масава забіраюць у капсулах

17
Успышка каранавіруса ў Магілёўскай вобласці: людзей масава забіраюць у капсулах
МАГІЛЁЎСКАЯ ІНФЕКЦЫЙНАЯ ЛЯКАРНЯ
ФОТА: «БЕЛСАТ»

У шпіталях і паліклініках - натоўпы пацыентаў, хваляванне расце.

На 6 красавіка ў Магілёўскай вобласці налічылі 16 толькі афіцыйна зарэгістраваных выпадкаў каранавіруснай інфекцыі. Такую інфармацыя паведамляюць «Магілёўскія ведамасці» са спасылкай на словы начальніка Галоўнай управы аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандра Старавойтава, паведамляе «Белсат».

Прычым 10 чалавек - гэта кантакты першага ўзроўню, якія былі ў медыцынскіх установах вобласці. На сённяшні дзень шпіталізаваны 179 чалавек: частка застаецца ў Магілёўскай інфекцыйнай лякарні, а частка - у Бабруйскай цэнтральнай лякарні. Выпадкі каранавіруса былі зарэгістраваныя ў Крычаве, Слаўгарадзе, Бабруйску, Магілёве і Магілёўскім раёне.

УВАХОД НА ТЭРЫТОРЫІ ЛЯКАРНІ ЗАБАРОНЕНЫ, ПЕРЕДАЧЫ ПРЫМАЮЦЦА НА КПП

Уваход на тэрыторыю Магілёўскай інфекцыйнай лякарні забаронены. Праз брамку добра відаць, што людзі ў касцюмах завозяць у лякарню каталку з боксам для выпадкаў каранавіруса. Пацыента даставілі машынай хуткай дапамогі. На варотах - інфармацыя з тэлефонамі аддзяленняў, каб сваякі маглі даведацца пра стан пацыентаў. Насупраць уваходу прыпаркаваныя аўтамабілі, у тым ліку і з нумарамі Віцебскага рэгіёну.

Магілёўцы даслалі ў групу «Магілёў Live» фота, як такая ж брыгада ў ахоўных касцюмах 5 красавіка забірае чалавека ў боксе на вуліцы Турава. За працэсам сачыў спачатку ўвесь дом, а затым і ўвесь горад, бо фота і відэа патрапілі ў сацыяльныя сеткі.

Сёння ў тым доме на вуліцы Турава, з якога забіралі людзей у боксе, вымылі хлорам пад'езды. Суседзі адзначаюць, што ў такім боксе забралі некалькі чалавек. Гэты выпадак паўплываў як на іх спакой, так і на спакой ўсяго горада.

Пры гэтым людзям не патлумачылі, як сябе паводзіць у сітуацыі, калі з твайго дома забралі пацыентаў з падазрэннем на каранавірус. На пад'ездзе вісіць толькі адна аб'ява - ад цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна. У ёй паведамляецца аб магчымасці дапамогі ў набыцці тавараў людзям сталага веку і людзям з інваліднасцю.

БРЫГАДА ХУТКАЙ ЗАБІРАЎ ЧАЛАВЕК З ПАДАЗРЭННЕМ НА COVID-19 ПА ВУЛІЦЫ ГРЫШЫНА Ў МАГІЛЁВЕ. ФОТА: МАГІЛЁЎ LIVE

У сацыяльных сетках сталі з'яўляцца здымкі і брыгад дэзінфекцыі. Спачатку іх заўважылі на вуліцы Непакораных, а затым на Грышына. На апошнім адрасе суседзі таксама заўважылі, як брыгада хуткай дапамогі выносіць з дома чалавека ў боксе.

Спецыфічная атмасфера пануе і ў паліклініках. На ўваходзе ў паліклініку № 8 з'явілася жанчына, якая кожнага пацыента сустракае зваротам: «З якім пытаннем вы да нас прыйшлі?» На што ў пацыентаў ўзнікае розная рэакцыя - ад спакойнай да скандальнай. А ў паліклініцы №12 лекар агульнай практыкі вядзе паўторны прыём пацыентаў з чорнага ўваходу.

«Пры ўваходзе ў паліклініку разварочваюць у асобны кабінет, прыём у які вядзецца знадворку: гэта значыць, што ўсе людзі - і хворыя, і не вельмі - застаюцца звонку. Прымае адзін лекар, натоўп расце, хваляванне падымаюцца. Я быў у чарзе больш за паўтары гадзіны», - сказаў адзін з пацыентаў.

ЛЮДЗЕЙ, ЯКІЯ УЖО НА ЛІСТКУ НЕПРАЦАЗДОЛЬНАСЦІ, У ПАЛІКЛІНІЦЫ №12 ПРЫМАЮЦЬ З АСОБНАГА ЎВАХОДА. ФОТА «БЕЛСАТ»

Атрымаць афіцыйную інфармацыю пра сітуацыю з каранавірусам у Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і здароўя журналістам не ўдалося. Галоўная лекарка была на пасяджэнні ў аблвыканкаме, а ейная намесніца Ала Булай адмовілася паведамляць канкрэтныя лічбы і параіла ўсю актуальную інфармацыю шукаць на сайце Міністэрства аховы здароўя.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках