26 красавiка 2024, Пятніца, 4:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Згарэў за пяць гадзін»: 36-гадовы мянчук памёр ад каранавірусу

48
«Згарэў за пяць гадзін»: 36-гадовы мянчук памёр ад каранавірусу

Са слоў сваякоў, у мужчыны ўсё жыццё было выдатнае здароўе.

Жыхар Менска раптам захварэў на працы 4 красавіка. Ён пачаў задыхацца. Яго не здолелі выратаваць. Ён памёр у той жа дзень, паведамляе «Радыё Свабода».

«Сказалі, што ў яго быў станоўчы вынік на Covid»

36-гадовы Н. (сваякі просяць не называць імёнаў - ні нябожчыка, ні сваіх) быў родам з Іўя Гарадзенскай вобласці, жыў у Менску.

Са слоў сваякоў, у суботу, 4 красавіка, ён выйшаў на працу як звычайна. Пасля абеду яму стала дрэнна, пачаў задыхацца. Ён паспеў патэлефанаваць жонцы, яна выклікала «хуткую». Калегі прыйшлі на дапамогу. Лекары даставілі мужчыну ў лякарню хуткай дапамогі.

«У яго было кровазліццё ў мозг. З гэтым ён трапіў у лякарню. Там сказалі: «лёгачнае паражэнне», якога характару - не сказалі. У панядзелак [6 красавіка] сказалі, што ў яго быў станоўчы вынік на Covid-19, двухбаковая пнеўманія справакавала інсульт», - кажа адзін са сваякоў.

Увечары мужчына памёр. Прайшло 4-5 гадзін між тым, як яму стала дрэнна, і смерцю.

Са слоў сваякоў, у пасведчанні аб смерці паказана, што ў памерлага былі сардэчныя захворванні, двухбаковая пнеўманія і інсульт. Калі выдавалі цела з морга, сваякам у вуснай форме паведамілі, што ў мужчыны быў станоўчы тэст на каранавірус. Сказалі хаваць у закрытай труне. Так яны і зрабілі.

Жонка памерлага, якая раней кантактавала з мужам, здала тэст на каранавірус і чакае вынікаў. Яна ў самаізаляцыі. Праз гэта яна не змагла прысутнічаць на пахаванні.

«Ні тэмпературы, ні сухога кашлю, ні ціску ў грудзях»

Як гэта магло здарыцца, сваякі не разумеюць. З іх слоў, у М. усё жыццё было выдатнае здароўе, не было хранічных захворванняў, ніколі не ляжаў у шпіталі, не скардзіўся на нязначныя хваробы. Ён таксама адчуваў сябе добра апошнім часам. Нават за раніцу да ягонай смерці нішто не прадвяшчала пагаршэння.

«Н. не скардзіўся ні на што. Ні тэмпературы, ні сухога кашлю, ні ціску ў грудзях. Адзінае, быў невялікі катар цягам трох дзён», - кажа сваячка Н.

Калі і дзе мужчына мог заразіцца і захварэць, сям'я не ведае. Ён не карыстаўся грамадскім транспартам, апошнім часам не ездзіў за мяжу. Працаваў у невялікім калектыве. Ягоныя калегі прадаўжаюць хадзіць у офіс, іх не адпраўляюць на выдаленую працу.

«Гэта вельмі страшна. А яшчэ страшна тое, што ты становішся пракажоным... Мы вымушаныя ісці на працу. У нас жа няма карантыну, мы павінны працаваць», - скардзіцца сваячка.

Кіраўніца гарадскога клінічнага патолагаанатамічнага бюро Кацярына Кавалевіч сказала журналістам, што інфармацыю пра дыягназ пацыентаў можна паведамляць толькі ў лякарні.

У Гарадской клінічнай лякарні хуткай медыцынскай дапамогі адмовіліся даць інфармацыю аб канкрэтным памерлым, ці быў у яго каранавірус, і накіравалі ў Міністэрства аховы здароўя.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках