26 красавiка 2024, Пятніца, 10:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі высветлілі, як каранавірус уплывае на сэрца

3
Медыкі высветлілі, як каранавірус уплывае на сэрца

Лекары зафіксавалі дзве разнавіднасці сардэчных захворванняў, звязаных з COVID-19.

Спецыялісты Фонду медыцынскай адукацыі і навуковых даследаванняў Мэё (ЗША) раскрылі ўплыў каранавіруснай інфекцыі на сэрца. Даследаванне апублікаванае на сайце MedicalXpress (пераклад - lenta.ru).

Экспэрты заявілі, што падчас захворвання інфекцыяй SARS-CoV-2 фізіялагічныя параметры сэрца могуць змяніцца. Часам гэтыя змены адбываюцца з прычыны запаленчай рэакцыі, часам - праз узнікненне асяродка COVID-19 у сардэчнай цягліцы. Медыкі зафіксавалі дзве разнавіднасці сардэчных захворванняў, звязаных з каранавірусам. Першая звязана з сардэчнай недастатковасцю, калі сардэчная мышца дрэнна пампуе кроў, другая - з арытміяй, прычынай якой называюць пабочныя эфекты ад лекаў, якія выкарыстоўваюцца для лячэння ад віруса.

Медыкі не змаглі прыйсці да адзінай высновы пры адказе на пытанне, ці могуць лекі, якія прымяняюцца для падтрымання крывянога ціску, павялічваць рызыку ўзнікнення сардэчнай недастатковасці. Адзін з аўтараў даследавання доктар Леслі Купер параіў паджылым людзям працягваць ужываць падобныя прэпараты, калі лекар не даў іншага ўказання.

У выснове паведамляецца, што ўплыў каранавіруса на сэрца ў доўгатэрміновай перспектыве невядомы з прычыны навізны захворвання. Доктар Купер параіў сардэчнікам выконваць гігіену рук на карантыне і займацца фізічнымі практыкаваннямі ў хатніх умовах.

Раней кітайскія медыкі апісалі партрэт тыповага памерлага ад каранавіруса пацыента. З іх звестак, больш за ўсё смяротных выпадкаў пры пандэміі каранавіруса прыпала на асоб мужчынскага полу старэйшых за 50 гадоў, якія пакутуюць ад неінфекцыйных хранічных захворванняў. У зоне рызыкі таксама грамадзяне з гіпертаніяй, ішэмічнай хваробай сэрца і дыябетам.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках