26 красавiка 2024, Пятніца, 4:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Офіс Зяленскага: Вызваленне ўкраінскіх палонных павінна прайсці да Вялікадня

6
Офіс Зяленскага: Вызваленне ўкраінскіх палонных павінна прайсці да Вялікадня
Архіўныя фота REUTERS

Украінская старана агучыла даты абменнага працэсу.

Абмен зняволенымі пройдзе да 19 красавіка, паведаміў 8 красавіка Офіс прэзідэнта Украіны, піша gordonua.com.

«Падчас відэаканферэнцыі трохбаковай кантактнай групы былі дасягнуты прынцыповыя дамоўленасці што да спісаў для ўзаемнага вызвалення зняволеных, а таксама даты - не пазней за Вялікдзень», - сказана ў паведамленні.

Украінская старана ў ТКГ ініцыявала правядзенне бесперапыннага менскага перамоўнага працэсу ў фармаце відэаканферэнцыі, адзначылі ў Офісе прэзідэнта.

«Украіна імкнецца павысіць выніковасць пасяджэнняў трохбаковай кантактнай групы. Мы хочам больш важных пастаноў, якія дапамогуць развязаць пытанні бяспекі і гуманітарныя праблемы на Данбасе», - заявіў кіраўнік ОПУ Андрэй Ярмак.

31 сакавіка ён казаў, што абмен можа пачацца найбліжэйшымі тыднямі.

Апошні абмен зняволенымі адбыўся 29 снежня 2019 года паміж Украінай і баевікамі «ДНР» і «ЛНР». Гэта адбылося ў КПВВ «Маёрскае» ў Данецкай вобласці неўзабаве пасля сустрэчы «нармандскай чацвёркі» ў Парыжы. Са звестак Службы бяспекі Украіны, з непадкантрольных тэрыторый вярнулася 76 украінцаў. Украіна перадала 127 чалавек.

У сакавіку прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі казаў, што Украіна перадала баевікам АРДЛА спіс з 200 украінскіх грамадзян для будучага абмену. Групоўкі «ЛДНР» заявілі, што гатовыя перадаць Кіеву ў рамках абмену 19 чалавек.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках