16 чэрвеня 2026, aўторак, 16:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Неўролагі: Каранавірус можа выклікаць інсульт

1
Неўролагі: Каранавірус можа выклікаць інсульт
ФОТА: KP.BY

COVID-19 правакуе згусткі ў крывяносных сасудах галаўнога мозгу.

Клінічныя назіранні пацыентаў з каранавірусам COVID-19, у якіх здарыўся інсульт, паказваюць, што каранавірус можа выклікаць згусткі ў крывяносных судзінах (артэрыях) галаўнога мозгу. Гэта выявіла група неўролагаў з UCL і UCLH з Лондана (the National Hospital for Neurology and Neurosurgery), піша healthinfo.ua.

Атрыманыя звесткі сведчаць, што ранняе тэставанне на D-дымер, фрагмент бялку ў крыві, звязаны з павышаным узроўнем згусальнасці крыві (трамбоз) у пацыентаў з каранавірусам COVID-19, можа дазволіць лекарам прызначаць спецыфічныя метады лячэння, уключаючы антыкаагулянты («вадкавальнікі крыві»), што пры больш ранняй стадыі можа паменшыць колькасць людзей, у якіх пасля будуць інсульты або згусткі крыві ў іншых частках цела.

У даследчым артыкуле, апублікаваным у Journal of Neurology, Neurosurgery, and Psychiatry, прафесар Дэвід Верынг (UCL Queen Square Institute of Neurology) і ягоныя калегі, паведамляюць пра шэсць паслядоўных пацыентаў, ацэненых у перыяд з 1 да 16 красавіка 2020 года Нацыянальнай лякарні неўралогіі і нейрахірургіі з вострым ішэмічным інсультам (праз закаркаванне вялікай мазгавой артэрыі) і пацверджаным каранавірусам COVID-19. Востры ішэмічны інсульт быў выкліканы раптоўнай стратай кровазвароту ў вобласці мозгу, што прывяло да страты неўралагічнай функцыі.

Ва ўсіх шасці пацыентаў (ва ўзросце ад 53 да 85 гадоў) была аклюзія вялікай судзіны (вялікая артэрыяльная блакада) з прыкметна падвышаным узроўнем D-дымера ў крыві, што паказвае на наяўнасць анамальна высокіх «прадуктаў распаду фібрынаў» – кампанентаў у крыві, якія ўтвараюцца пры разбурэнні згусткаў.

«Ранняе выкарыстанне антыкаагулянтных прэпаратаў можа быць карысным, але гэта павінна быць збалансавана з іх рызыкай крывацёку мозгу, асабліва неўзабаве пасля ішэмічнага інсульту», – кажа прафесар Дэвід Верынг.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках