Каранавірус бушуе ў Гомельскай вобласці
4- 13.05.2020, 19:28
- 28,107
Памерлі некалькі жыхароў Гомеля і Рэчыцы.
Новыя выпадкі каранавіруса ў Гомельскай вобласці. Памерлі некалькі жыхароў Гомеля і Рэчыцы, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».
Рэчыца
«Памерла супрацоўніца «Белтэлекама» ў Рэчыцы з пацверджаным дыягназам Covid-19. Яна ляжала на ШВЛ, прычына смерці ў пасведчанні - «сардэчная недастатковасць», - піша чытач з Рэчыцы.
Гомель
Памерлі двое пажылых людзей у Гомелі на завулку Другім Рэвалюцыйным. Covid-19 быў пацверджаны. Прыходзіла дэзінфекцыя, цалкам усё дэзінфікавалі. Памерлі з розніцай у адзін дзень», - паведамляе падпісант.
«Прыязджалі на вуліцу Барыкіна, 86 у Гомелі. Ужо ў другі пад'езд», - піша чытач.
«Гомельскі вагонабудаўнічы завод. Пацверджаны каранавірус у работніка электрарамонтнага цэха. Людзям выдалі маскі», - паведамляе падпісант.
Чачэрск
«У Чачэрску работнікі ЦРБ працягваюць хварэць. Тэрапеўт і медсястра - з пацверджаным дыягназам Covid-19», - піша чытач.
Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.