26 красавiка 2024, Пятніца, 4:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бюджэт Беларусі ў першым квартале недаатрымаў 350 мільёнаў рублёў

9
Бюджэт Беларусі ў першым квартале недаатрымаў 350 мільёнаў рублёў

Пра гэта паведаміў Сяргей Румас.

Праз падзенне аб'ёмаў нафтаперапрацоўкі і зніжэнне экспарту калійных угнаенняў бюджэт Беларусі ў першым квартале недалічыўся блізу 350 млн рублёў. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас на пасяджэнні Саўміна 12 траўня, піша ej.by.

На думку Румаса, у сувязі з рэцэсіяй у сусветнай эканоміцы сёлета магчымыя складанасці з фінансаваннем капітальных выдаткаў бюджэту. «Адпаведна з дынамікай змяненняў на сусветным рынку год будзе дастаткова складаным з пункту гледжання магчымасці бюджэту фінансаваць капітальныя выдаткі», - адзначыў ён.

Прэм'ер падкрэсліў, што «сітуацыя з пандэміяй каранавіруса з'яўляецца адной з асноўных рызык, якія ўплываюць на эканоміку краіны». «Закрыццё межаў краінамі-суседзямі праз пандэмію адбілася, у першую чаргу, на сферы паслуг. Зніжэнне коштаў на сыравінных рынках, дэвальвацыя расейскага рубля паўплывалі на працу машынабудаўнічай галіны», - канстатаваў Румас.

Таксама, як адзначыў прэм'ер-міністр, асобным буйным прадпрыемствам нададуць пасільную падтрымку ва ўмовах пандэміі.

«Галоўнае - максімальна захаваць працаздольнасць прадпрыемстваў. Там, дзе будзе зусім дрэнна, пры ўмове дастатковасці ўжытых на месцах захадаў дзяржава надасць пасільную дапамогу, каб максімальна захаваць працоўныя калектывы і напрацаваныя эканамічныя сувязі. Урадам сфармаваная рабочая група, якая будзе сканцэнтраваная на адраснай, індывідуальнай падтрымцы асобных буйных прадпрыемстваў. Гэта захады трэцяга ўзроўню», - падсумаваў Румас.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках