26 красавiка 2024, Пятніца, 7:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская эканоміка сыходзіць у піке

9
Беларуская эканоміка сыходзіць у піке

Якія галіны аселі больш за ўсё?

Беларуская эканоміка пацярпела ад нафтавай спрэчкі з Расеяй і пандэміі каранавірусу, пішуць naviny.by.

Якія галіны паказалі найбольшы спад? Аб'ём прамысловай вытворчасці знізіўся на 3,8%. Аптовы таваразварот упаў на 10,3%. Таваразварот грамадскага харчавання знізіўся на 11,2%. Не лепш ідуць справы і ў транспартнай галіны. Аб'ём перавозак грузаў скараціўся на 10,1%, пасажыраў – на 10,7%.

Старэйшы аналітык «Альпары» Вадзім Іосуб назваў такія вынікі працы эканомікі чаканымі.

Станоўчую дынаміку паказалі тыя галіны, якія каранакрызіс не закрануў наўпрост. Да прыкладу, у Беларусі не было карантыну, таму будоўлі не спыняліся. Раздробны гандаль падтрымаў рэзкі рост попыту на некаторыя тавары ў канцы сакавіка – пачатку красавіка на фоне пандэміі і зніжэння курсу рубля.

У той самы час праз каранавірус беларусы сталі радзей карыстацца грамадскім транспартам, некаторыя аб'екты грамадскага харчавання часова зачыніліся. А тыя рэстараны і кавярні, якія прадоўжылі сваю працу, ва ўмовах самаізаляцыі не карысталіся ранейшым попытам.

Акрамя пандэміі негатыўны ўплыў на эканоміку стварыла нафтавая спрэчка з Расеяй. Праз адсутнасць паўнавартасных паставак сыравіны беларускія НПЗ у пачатку года працавалі на мінімальнай загрузцы. Нафтавыя праблемы таксама негатыўна паўплывалі на аптовы гандаль нафтапрадуктамі і трубаправодны транспарт.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках