26 красавiка 2024, Пятніца, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чатыры краіны ЕЗ рыхтуюць альтэрнатыўны план аднаўлення эканомікі

1
Чатыры краіны ЕЗ рыхтуюць альтэрнатыўны план аднаўлення эканомікі

Аўстрыя, Нідэрланды, Данія і Швэцыя выступілі ў процівагу ініцыятыве Мэркель і Макрона.

Чатыры краіны ЕЗ рыхтуюць план-альтэрнатыву ініцыятыве Францыі і Нямеччыны для падтрымкі эканомікі краін-чальцоў ЕЗ, найбольш пацярпелых ад каранавіруса.

Як піша «Еўрапейская праўда», пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на двух чыноўнікаў ЕЗ, імёны якіх не называюцца.

Аўстрыя, Нідэрланды, Данія і Швэцыя рыхтуюць альтэрнатыўны план падтрымкі эканомікі краін, якія найбольш пацярпелі ад каранавіруса, у процівагу ініцыятыве Эмануэля Макрона і канцлеркі Ангелы Мэркель.

Яго павінны апублікаваць сёння блізу 15:00 паводле Брусэлю. Канкрэтныя дэталі яшчэ не вядомыя.

Учора міністр фінансаў Францыі Бруна Ле Мэр таксама заявіў, што «яшчэ застаецца пераканаць іншых краін-чальцоў, у тым ліку чатырох - Аўстрыю, Данію, Швэцыю і Нідэрланды, і мы не павінны ўтойваць факт, што гэта будзе складана».

Канцлер Аўстрыі Курц у сваю чаргу заяўляў, што ягоная пазіцыя застаецца нязменнай.

Нагадаем, у панядзелак Францыя і Нямеччына прапанавалі стварыць фонд аднаўлення ў суме 500 млрд еўраў, які зможа прапанаваць дапамогу краінам і рэгіёнам ЕЗ.

Фонд павінен падтрымаць «найбольш пацярпелыя сектары і рэгіёны» за кошт сродкаў бюджэту ЕЗ.

Усе 27 краін ЕЗ павінны аднагалосна ўхваліць прапанаваную праграму, каб яна пачала дзейнічаць.

Пярэчанні асобных краін выклікае тое, што атрымальнікі сродкаў не павінны вяртаць іх ЕЗ і фонд будзе фінансавацца калектыўна.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках