26 красавiка 2024, Пятніца, 4:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскім лекарам забаранілі бясплатна есці ў «Макдональдсе»

60
Менскім лекарам забаранілі бясплатна есці ў «Макдональдсе»
ФОТА: PEOPLE.ONLINER.BY

Медыцынскі чыноўнік убачыў у гэтым карупцыю.

Чытач onliner.by даслаў у рэдакцыю фотаздымак абвесткі, падпісанай галоўным лекарам гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі: «Увага! Тэрмінова! З сённяшняга дня, 2020/05/20, заезд у «Макдональдс» забаронены! Будзе расцэньвацца як карупцыя і выкарыстанне службовага аўтатранспарту ў асабістых мэтах». Супрацоўнікі хуткай дапамогі пацвердзілі рэальнасць гэтай абвесткі.

- Мы не ведаем, чаму было прынятае такое рашэнне. Казалі, што медыкі заязджалі ў «Макдональдс» у супрацьчумных касцюмах - нібыта брыгады заходзілі ва ўсім гэтым унутр памяшкання, - распавялі яны. - Так і пайшла размова: калі людзі дзесьці выклікаюць хуткую і падоўгу яе чакаюць, якая будзе іх рэакцыя, калі яны ўбачаць машыну хуткай дапамогі, якая стаіць каля рэстарацыі? Лекары, вядома, успрынялі гэта як нож у спіну: людзі неяк спрабуюць дапамагчы, а тут ім адміністрацыя ў загадным парадку кажа, што, калі тыя заедуць у «Макдональдс», іх будуць вінаваціць у карупцыі.

Згодна са словамі медыка, «Макдональдс» быў добрай альтэрнатывай для супрацоўнікаў падстанцый, якія не атрымлівалі абеды з крамаў і рэстарацый і заязджалі за перакусам па шляху. У такі набор для лекараў уваходзіць бургер, бульбачка, напой і піражок. Ініцыятыву дапамогі медыкам у рэстаране ўвялі ў пачатку траўня.

Як патлумачылі журналісту ў «Макдональдс» у Беларусі», усяго па краіне ў іх рэстараны штодня заязджае некалькі сотняў машын хуткай дапамогі.

- Звычайна машыны атрымлівалі абеды на лініі «МакДрайв», але ў некаторых рэстаранах, дзе яе няма, хто-небудзь з брыгады заходзіў у залу рэстарацыі.

- Улічваючы, што ад дапамогі адмовіліся ў такой форме, ці будзе ініцыяваны іншы варыянт? Напрыклад, прывозіць абеды самі да станцый хуткай дапамогі?

- Мы пакуль не маем афіцыйнай інфармацыяй пра забарону, таму што-небудзь каментаваць заўчасна, - адказалі нам.

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках