26 красавiка 2024, Пятніца, 12:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Жытомірскай вобласці Украіны арандатар сажалкі расстраляў сем чалавек

23
У Жытомірскай вобласці Украіны арандатар сажалкі расстраляў сем чалавек

У сяле Наваселіца пасля адпачынку на беразе возера мясцовы жыхар распачаў страляніну з паляўнічай стрэльбы.

Уночы 22 траўня ў вёсцы Наваселіца Жытомірскай вобласці Украіны мясцовы жыхар расстраляў сем чалавек з паляўнічай стрэльбы, пра гэта паведамілі ў абласной управе Нацыянальнай паліцыі.

Трагедыя адбылася а гадзіне ночы побач з прыватнымі сажалкамі, паведамляе gordonua.com.

"На беразе сажалкі, непадалёк ад вёскі Наваселіца Папельнянскага раёна, адпачывала кампанія кіян, старых сяброў, якія там збіраліся ўжо не раз палавіць рыбу. Усяго, са звестак следства, іх было дзевяць чалавек, у тым ліку арандатар возера, грамадзянін З. 1962 года нараджэння. Пасля распіцця спіртных напояў шасцёра адпачывальнікаў ляглі спаць у хляўчуку, які стаяў на беразе вадаёма", - напісаў намеснік міністра ўнутраных спраў Антон Герашчанка ў Facebook.

Паводле ягонай інфармацыі, шасцёра ляглі спаць у адрыне на беразе, двое засталіся распіваць спіртныя напоі з арандатарам сажалкі. Каля гадзіны ночы мужчына пасля ўзніклага канфлікту пачаў страляць у гасцей са сваёй паляўнічай стрэльбы маркі ІЖ.

Расстраляўшы дваіх, арандатар пайшоў у хлеў забіваць спячых людзей. З іх удалося выратавацца аднаму. Пачуўшы стрэлы, ён уцёк у лес і выклікаў паліцыю.

Падазраванага ў забойстве сямі чалавек паліцыя затрымала, ён знаходзіцца пад вартай, адзначыў Герашчанка ў сваім допісе.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках