26 красавiка 2024, Пятніца, 20:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выяўленая анамалія ў магнітным полі Зямлі

15
Выяўленая анамалія ў магнітным полі Зямлі
ФОТА: PIXABAY.COM

Звесткі, атрыманыя дзякуючы спадарожнікам, сур'ёзна збянтэжылі навукоўцаў.

Навукоўцы заявілі, што магнітнае поле Зямлі працягвае слабець. Анамалія назіраецца на працягу 200 гадоў. За гэты адрэзак часу згублена блізу 9% сілы па ўсёй планеце, піша lenta.ua.

Звесткі былі атрыманыя дзякуючы спадарожнікам ЕКА Swarm. Назіраная анамалія сур'ёзна збянтэжыла навукоўцаў. Асабліва спецыялістаў палохае той факт, што яна выклікае збоі ў працы калязямных апаратаў.

Найбольш крытычныя страты на ўчастку ад Афрыкі да Паўднёвай Амерыкі. Як растлумачылі навукоўцы, геамагнітнае поле жыццёва важнае для Зямлі. Яно абараняе чалавецтва ад зараджаных часціц Сонца і касмічнага выпраменьвання. Як вядома, магнітнае поле не бывае стабільным. Некалькі раз у гісторыі планеты Паўднёвы і Паўночны полюса нават мяняліся праз гэта месцамі.

За апошнія два стагоддзі Зямля страціла прыкладна 9% магнітнага поля. Зону паміж Паўднёвай Амерыкай і Афрыкай спецыялісты пазначылі як Паўдзённатлантычную анамалію. За апошнія 50 гадоў інтэнсіўнасць магнітнага поля на гэтым участку знізілася з 24 000 да 22 000 нанатэсла. Пры гэтым плошча анамальнай вобласці ўвесь гэты час пашыралася.

Новыя даследаванні паказваюць, што да паўднёва-захаду ад гэтай зоны з'яўляецца яшчэ адна анамалія, якая не ўкладаецца ў агульнапрынятую тэорыю фармавання магнітнага поля Зямлі. Навукоўцы заяўляюць, што тэма аказалася больш складанай, чым уважалася раней, і патрабуе дадатковых даследаванняў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках