26 красавiка 2024, Пятніца, 14:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебску затрымалі актывіста Аляксея Прохарава

3
У Віцебску затрымалі актывіста Аляксея Прохарава

Улады занерваваліся праз «кармленне галубоў» 3 траўня.

Віцебскага актывіста Аляксея Прохарава запрасілі ў аддзел аховы правапарадку Чыгуначнага раёна Віцебска для давання тлумачэнняў пра ягоны ўдзел у «кармленні галубоў» 3 траўня. Паводле інфармацыі «Віцебскай Вясны», з міліцыі яго не выпусцілі – затрымалі і адразу адвезлі ў ізалятар часовага ўтрымання (ІЧУ). Актывіст паспеў паведаміць праваабаронцу, што суд над ім адбудзецца ў панядзелак.

«На мяне склалі пратакол паводле артыкула 23.34, адразу затрымалі і вязуць у ІЧУ. Сказалі, што суд у панядзелак, але калі дакладна – я не ведаю», – паспеў паведаміць праз тэлефон Аляксей Прохараў.

Такім чынам, у ізалятары часовага ўтрымання Прохараў правядзе ўсе выходныя. Верагодней за ўсё, што суд, які ў такіх выпадках праходзіць у онлайн-рэжыме, пакарае яго ў панядзелак (25 траўня) дадатковымі «суткамі».

Ён таксама сказаў, што ў міліцыю пайшоў «з рэчамі», бо падазраваў, што яго затрымаюць.

Раней Аляксея Прохарава ўжо каралі за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (за ўдзел у пікетаванні ў падтрымку незалежнасці краіны), але толькі штрафамі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках