26 красавiка 2024, Пятніца, 3:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У свеце за дзень зафіксавалі рэкордную колькасць новых выпадкаў COVID-19

1
У свеце за дзень зафіксавалі рэкордную колькасць новых выпадкаў COVID-19

ЗША, Бразілія і Расея застаюцца ў тройцы лідараў у ліку захварэлых.

За мінулы дзень, 22 траўня, у свеце дыягнаставалі 107716 новых выпадкаў каранавіруснага захворвання COVID-19. Гэта самая вялікая колькасць дыягнаставаных за дзень выпадкаў з пачатку пандэміі.

Пра гэта сведчаць звесткі рэсурсу Worldometers, які рэгулярна абнаўляе зарэгістраваныя выпадкі ва ўсім свеце, піша hromadske.ua.

На стан раніцы 23 траўня ў свеце з пачатку пандэміі зафіксавалі 5 млн 306 тыс. 237 выпадкаў COVID-19. 2 млн 160 тыс. 159 чалавек ачунялі і 340 047 – памерлі. Цяпер інфіцыраванымі застаецца 2 млн 806 тыс. 31 чалавек.

Паводле колькасці інфіцыраваных і памерлых ад каранавірусу нязменны лідар ЗША. Там каранавірус пацвердзілі ў 1645094 чалавек, з якіх 97 647 памерлі, а 403 201 – ачуняў. Да гэтага часу там хварэе больш за мільён чалавек.

Далей у рэйтынгу паводле колькасці інфіцыраваных ідзе Бразілія, якая за мінулы дзень апярэдзіла Расею. Там выявілі 332 382 выпадкі інфікавання, 135 430 чалавек паправіліся.

На трэцяй пазіцыі Расея – усяго там 326 448 інфіцыраваных. З іх 99 825 чалавек ацаліліся, а 3249 – памерлі ад ускладненняў. Варта адзначыць, што афіцыйная колькасць загінулых ад каранавірусу ў РФ застаецца дзіўна нізкай у параўнанні з іншымі еўрапейскімі краінамі з падобнай колькасцю хворых. Гэта звязана з тым, што значную частку памерлых ад COVID-19 у Расеі адносяць да смерцяў ад іншых хваробаў.

Замыкаюць пяцёрку краінаў-лідарак Гішпанія з 281 904 выпадкамі і Вялікая Брытанія, дзе зафіксавалі 254195 інфіцыраваных.

У Кітаі, адкуль пачалася пандэмія, усяго выявілі 82 971 пацыента з каранавірусам. З пачатку эпідэміі там памерлі 4634 чалавекі з COVID-19, а выздаравелі – 78 258. Яшчэ хварэюць 79 чалавек.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках