26 красавiка 2024, Пятніца, 3:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як эпідэмія СOVID-19 атакуе менскі мікрараён

Як эпідэмія СOVID-19 атакуе менскі мікрараён

З васьмі дамоў на вуліцы ў чатырох - заражаныя або кантакты першага ўзроўню.

«У мікрараёне Чкалаўскі ў Кастрычніцкім раёне Менска першы выпадак інфікавання быў яшчэ ў пачатку сакавіка ў так званым «банкаўскім доме» на вуліцы Магілёўскай, 8, - піша чытач тэлеграм-канала «Баста!». - Меры з боку 3-цяй паліклінікі ніякія не прымаліся, хоць абавязаныя былі папярэдзіць пра пачатак успышкі ў мікрараёне.

Далей у красавіку пайшла хваля: вуліцы Варанянскага, Жукоўскага і Бакінская. З васьмі дамоў на вуліцы ў чатырох маюцца або інфікаваныя або кантакты першага ўзроўню.

Адсочваю сітуацыю з вірусам са студзеня, гэта значыць з часу пачатку эпідэміі ў Кітаі, адпаведна зрабіў пэўныя высновы аб развіцці сітуацыі з пандэміяй. Падыход уладаў да развязання сур'ёзных праблем, якія стаяць перад грамадствам і дзяржавай цяпер лічу ідыёцкім».

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю вольнай Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках