26 красавiка 2024, Пятніца, 6:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Афіцыйныя лічбы можна выкінуць у сметніцу»

4
«Афіцыйныя лічбы можна выкінуць у сметніцу»
ФОТА: REUTERS

Аналітык распавёў пра фальсіфікацыі статыстыкі COVID-19 у Расеі.

Адзін з заснавальнікаў даследчага агенцтва Data Insight Барыс Аўчыннікаў заявіў, што статыстыку каранавірусу ў Расеі могуць фальсіфікаваць на федэральным узроўні, піша «Медуза».

Да такой высновы аналітык прыйшоў, прааналізаваўшы афіцыйныя зветкі пра прырост колькасці хворых COVID-19 у краіне ў перыяд з 30 красавіка да 24 траўня. За 25 дзён колькасць выяўленых выпадкаў чатыры разы заканчвалася на 99: 30 красавіка федэральны аператыўны штаб паведаміў, што каранавірус выявілі ў 7099 чалавек, 8 траўня - у 10699 чалавек, 12 траўня - у 10899 чалавек, 24 траўня - у 8599 чалавек.

Імавернасць таго, што за 25 дзён колькасць новых выяўленых выпадкаў будзе заканчвацца на 99, складае 0,011%, «або адзін выпадак на 9350 спроб», напісаў Аўчыннікаў у сваім фэйсбуку. Ён пралічыў гэтую імавернасць праз бінаміяльнае размеркаванне. Аўчыннікаў дапусціў, што гэта можа быць выпадковасць або патрабаванне «зверху».

Аналітык адзначыў, што «дакладнасць і адэкватнасць» статыстыкі каранавірусу ў Расеі стала хутка скарачацца, пачынаючы з 20 красавіка. «Тады ўпершыню за доўгі час (з 4 красавіка) колькасць новых выпадкаў была меншая, чым у папярэднія два дні, і фактычна менавіта з 20 красавіка пачалася першая «паліца», калі да канца месяца, да 29 красавіка ўключна, з афіцыйных лічбаў ішоў лінейны, а не экспанентны рост», - піша ён.

Аўчыннікаў таксама паведаміў, што першапачаткова падазраваў фальсіфікацыю статыстыкі каранавірусу толькі ў рэгіёнах. «І нават калі 17 траўня адразу восем рэгіёнаў выдалі падобныя лічбы 97 ці 98, я гэта спісваў на выпадковае супадзенне мыслення пры маляванні лічбаў, а не на цэнтралізацыю фальсіфікацый», - напісаў ён.

«Афіцыйныя лічбы колькасці хворых можна выкінуць у смеццевае вядро - няма ніякіх падстаў меркаваць, што яны адэкватна паказваюць дынаміку эпідэміі. Можа быць, паказваюць, можа быць, не - невядома. Якасць маляваных лічбаў немагчыма і абсурдна ацэньваць», - заявіў Аўчыннікаў.

У інтэрв'ю тэлеканалу «Дождь» Барыс Аўчыннікаў сказаў, што ў яго ёсць «пэўная асцярожнасць і страх» праз тое, што яго могуць прыцягнуць да адказнасці за гэтую публікацыю, але, паводле ягоных слоў, прадстаўнікі ўлады разумеюць, што «афіцыйная статыстыка моцна не дацягвае да адэкватнага адлюстравання рэальнасці».

У траўні газеты The New York Times і Financial Times паведамілі, што афіцыйныя звесткі пра колькасць памерлых ад каранавіруснай інфекцыі ў Расеі не адпавядаюць рэальным. У афіцыйную статыстыку не трапляюць 70% смерцяў, бо прычынай смерці называюць не COVID-19, а асноўную хвароба чалавека і ўскладненні ад каранавіруса. МЗС РФ патрабаваў, каб абодва выданні выпусцілі зняпраўджванні, Дзярждума пагражала пазбавіць газеты акрэдытацыі, а Раскамнагляд абвясціў аб праверцы публікацый.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках