26 красавiка 2024, Пятніца, 14:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхарка Жодзіна: Улады проста чакаюць, пакуль мы памром ад голаду

12
Жыхарка Жодзіна: Улады проста чакаюць, пакуль мы памром ад голаду
Фота: pda.ekskursii.by

Што адбываецца ў невялікіх гарадах Беларусі?

Пра гэта прэс-службе грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" напісала падпісчыца з Жодзіна, якая расказала пра сітуацыю, у якой апынуліся многія беларусы праз эпідэмію каранавіруса і бяздзейнасць уладаў.

"Жыву ў Жодзіна, - піша яна. - З працай тут і так былі праблемы, вельмі шмат хто едзе кожны дзень на працу ў Менск, я таксама ездзіла.

Гэта вельмі нязручна і марнатраўна, марнуецца шмат часу, сіл і грошай на тое, каб дабрацца да працы і дадому, тым больш што выбіраць графік не даводзілася, працавала па 12 гадзін, тры праз два, вось і палічыце колькі мне заставалася на неабходны сон.

У 2018 годзе здарыўся інсульт у майго таты, яго спаралізавала, давялося шукаць новую працу.

Мне пашанцавала, новы працадаўца быў добрым чалавекам, зразумеў становішча. Працавала прадаўцом будаўнічых матэрыялаў пры наяўнасці дзвюх вышэйшых адукацый. Заробак стаў меншы, чым у Менску, нават з улікам таго, што я не выдаткоўвала на штодзённыя пераезды і гэтак далей.

Праз эпідэмію каранавіруса да нас на фірму спыніліся пастаўкі тавару, людзі сталі менш хадзіць і мы толькі за сакавік сышлі ў нармальную страту. Пры гэтым трэба было плаціць арэнду і заробкі.

Фірма з сярэдзіны красавіка сышла ў "адпачынак", захварэла спачатку я, потым яшчэ адна спадарыня, потым наша бухгалтарка. Але ў адпачынак пайшлі не таму, проста інакш ніяк.

Я звольнілася, бо калі фірма ажыве - невядома. Цяпер я без працы.

Праблема ў тым, што яе проста няма, гэтай працы. Нават прыбіральшчыцай у Жодзіна ўладкуецца праблематычна так, каб не памерці з голаду, а ў мяне на руках інвалід, якому патрэбны 24-гадзнны догляд і лекі.

Сацыяльныя службы быццам і ёсць, але сёння ад іх шкоды больш можа быць, чым карысці. Часам дробнымі нейкімі заробкамі перабіваюся, колькі працягнем я не ведаю. Улады на такіх як мы проста плюнулі і проста чакаюць, пакуль мы памром ад голаду".

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках