26 красавiка 2024, Пятніца, 6:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве распавялі, ці адкрыюць межы для беларусаў

4
У Літве распавялі, ці адкрыюць межы для беларусаў

Разглядаецца некалькі варыянтаў.

У Літве рыхтуюцца да другой хвалі каранавіруса: высокая рызыка таго, што ўвосень колькасць захворванняў узрасце. Але межы ўжо адкрываюцца, і можна прадумаць варыянты, пры якіх беларусы змогуць трапіць у Літву. Пра гэта заявіў кіраўнік Цэнтра інфекцыйных захворванняў і СНІДу Саўлюс Чаплінскас у інтэрв'ю Delfi.

Літва адкрыла межы з краінамі Балтыі, цяпер абмяркоўваецца адкрыццё межаў з іншымі дзяржавамі ў сярэдзіне чэрвеня. Пытанне аб адкрыцці мяжы з Беларуссю пакуль не падымаецца, але кіраўнік Цэнтра інфекцыйных захворванняў і СНІДу Саўлюс Чаплінскас мяркуе, што ёсць варыянты допуску беларусаў на тэрыторыю Літвы.

- Калі казаць пра Беларусь - усё адно там ёсць важныя эканамічныя і чалавечыя сувязі. Чаму б не ўвесці пашпарт або сертыфікат COVID-19? Хочаш праехаць, праверся і пакажы, - мяркуе прафесар.

Таксама, паводле ягоных слоў, на мяжы можа з'явіцца абсталяванне, з дапамогай якога цягам 30 хвілін можна выканаць тэст на каранавірус.

«Ёсць і іншыя спосабы, толькі не трэба баяцца іх выкарыстоўваць», - адзначыў Чаплінскас.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках