26 красавiка 2024, Пятніца, 9:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

COVID-19 лютуе ў Берасцейскай і Гарадзенскай абласцях: яшчэ 10 смяротных выпадкаў

1
COVID-19 лютуе ў Берасцейскай і Гарадзенскай абласцях: яшчэ 10 смяротных выпадкаў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА REUTERS

Новыя асяродкі з'явіліся ў школах, лякарнях і на прадпрыемствах.

Чытачы з Берасцейскай і Гарадзенскай абласцей паведамляюць аб новых асяродках Covid-19. Заражэнне распаўсюджваецца па школах і гімназіях у Берасці, Гародні, Карэлічах, Пружанах, Пінску, паведамляе тэлеграм-канал "Баста!".

"Берасце, 6-я паліклініка. Медсястра эндакрынолага на лістку непрацаздольнасці з пацверджаным Сovid-19", - паведамляе супрацоўнік.

"Берасце, сярэдняя школа №5. У вучня 8-га класа пацверджаны Covid-19", - піша чытач канала.

"Успышка Covid-19 у Берасці на прадпрыемстве "Брэстжылбуд ", - піша адзін з супрацоўнікаў.

"У Камянецкай ЦРБ у стаматалагічным кабінеце дзве медсёстры з пацверджаным каранавірусам", - паведамляе падпісант канала.

"Пружаны, сярэдняя школа №1. У трох вучняў і ў адной настаўніцы пацверджаны "кавід". Карантыну няма. У супрацоўнікаў мазкі ніхто не браў", - піша чытач канала.

"У Столінскім раёне Берасцейскай вобласці зарэгістраваныя новыя выпадкі. Шмат хто захварэў за дзень у вёсцы Альшаны. У горадзе Давыд-Гарадок таксама ёсць хворыя, тры смяротныя выпадкі. У горадзе Столін таксама вельмі шмат хворых, сем смяротных выпадкаў", - паведамляе падпісант канала.

"Пінск. У вучня са школы №10 тата-фельчар, знаходзіцца на самаізаляцыі, мама - у дэкрэце. Дзеці наведвалі школу з пацверджаным аналізам", - піша чытач канала.

"У Баранавічах у кінатэатры "Кастрычнік" захварэлі абедзве касіркі платных прыбіральняў", - піша чытач канала.

"У Наваградку на прадпрыемстве ТАА "ПравітБел" за ўчарашні дзень выяўлены амаль 10 чалавек з Covid-19. Работнікі масава сыходзяць у адпачынкі за свой кошт, асабліва кіраўнікі. Прадпрыемства амаль спаралізаванае", - паведамляе падпісант канала.

"25 траўня ў Карэлічах Гарадзенскай вобласці ўзялі тэсты як мінімум у 11-і сямікласнікаў, усе з'яўляліся кантактамі першага ўзроўню. Вынікі тэстаў яшчэ не вядомыя", - піша чытач канала.

"Гімназія №6 у Гародні. Нягледзячы на тое, што ёсць хворы з каранавірусам, дзеці працягваюць наведваць заражаную школу. Кола кантактаў не высвятлялася. У школе дэзінфекцыю не праводзілі", - паведамляе падпісант канала.

"Гародня, сярэдняя школа №40. Двое дзяцей з пацверджаным Covid-19, у 3 і 8 класах", - піша чытач канала.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках