26 красавiка 2024, Пятніца, 22:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каранавірус шалее ў Карэліцкім раёне: жыхары вінавацяць кіраўніцтва мясцовага РАУС

Каранавірус шалее ў Карэліцкім раёне: жыхары вінавацяць кіраўніцтва мясцовага РАУС
ФОТА: REUTERS

Улады ведалі пра кантакт першага ўзроўню, але ніякіх захадаў не ўжылі.

Каранавірус распаўсюджваецца ў Карэліцкім раёне Гарадзенскай вобласці. 30 чалавек з пацверджаным Covid-19 знаходзяцца ў лякарні, чацвёра - у рэанімацыі, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

«У Цэнтральнай раённай лякарні ў Карэлічах ляжаць амаль 30 чалавек з пацверджаным каранавірусам, - піша чытач. - Сямёра на кіслародзе, чацвёра ў рэанімацыі. Захварэлі мінімум 6 медыкаў з лякарні.

Вёска Малыя Жухавічы, дом састарэлых. Там на днях 18 чалавек перавезлі з «каронай». Тэсты браць не хочуць, а калі будзе самае дрэннае развіццё падзей, то спісаць можна на натуральныя смерці ад старасці. Адна санітарка там з пацверджаным каранавірусам, у другой прапаў нюх і не адчувае смаку. А тэст у яе адмаўляюцца браць.

Адзін са студэнтаў у Гародні быў кантактам першага ўзроўню. Ён паехаў на самаізаляцыю ў вёску Малыя Жухавічы. Там ён нікому нічога не сказаў і жыццё на паўзу не ставіў. Хадзіў усюды - нават у мясцовы фельчарска-акушэрскі пункт заходзіў. Аналіз прыйшоў праз тыдзень, станоўчы. Мясцовыя хацелі ўчыніць гэтаму хлопцу самасуд за такое стаўленне, але міліцыя забрала яго ў шпіталь «адляжацца».

Жыхары вёскі Жухавічаў хочуць перадаць вялікае прывітанне кіраўніцтву Карэліцкага РАУС, якое ведала, што да іх прыбыў кантакт першага ўзроўню, але ніякіх захадаў не распачало наогул, нават не правяралі ягоную самаізаляцыю, проста павялі сябе абыякава».

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках