26 красавiка 2024, Пятніца, 15:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СOVID-19 бушуе ў Слонімскім раёне

1
СOVID-19 бушуе ў Слонімскім раёне
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Успышкі зафіксаваныя ў райвыканкаме, школах, а таксама на многіх прадпрыемствах горада і раёна.

Новыя асяродкі Covid-19 у Слоніме. Чытачы тэлеграм-канала «Баста!» паведамляюць пра ўспышкі ў райвыканкаме, чатырох школах, а таксама на многіх прадпрыемствах горада і раёна.

«Асяродак каранавіруса - у Слонімскім райвыканкаме, - піша жыхар горада, знаёмы з сітуацыяй. - Старшыня - у інфекцыйнай бальніцы з пацверджаным дыягназам. Заражэнне ёсць і ў двух намеснікаў. На самаізаляцыі звыш 30 чалавек з райвыканкама. Вялікая колькасць кантактаў першага ўзроўню - практычна ўсе старшыні сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў, шмат кіраўнікоў прадпрыемстваў.

Успышкі заражэння ў сярэдніх школах №2, №3, №7, №10 у Слоніме, у школе ў вёсцы Раховіч, у дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці.

Пацверджаны Covid-19 у аднаго з намеснікаў старшыні Слонімскага ўпраўлення магістральных газаправодаў ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь», шмат кантактаў першага ўзроўню.

Заражэнне выяўленае не менш, чым у 3 супрацоўнікаў «Беларусбанка».

Шмат выпадкаў у ААТ «Слонімскі мясакамбінат» - як сярод адміністрацыі, так і сярод працоўных практычна ў кожным цэху і падраздзяленні. Вельмі шмат людзей на бальнічных з тэмпературай.

Маюцца пацверджаныя выпадкі на кардонна-папяровым заводзе, камвольна-прадзільнай фабрыцы, водаканале, у сферы абслугоўвання».

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках