26 красавiка 2024, Пятніца, 10:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кожная дзясятая фірма ў Польшчы плануе шукаць работнікаў з Украіны

2
Кожная дзясятая фірма ў Польшчы плануе шукаць работнікаў з Украіны

Большасць польскіх працадаўцаў станоўча ставіцца да ўкраінскіх работнікам.

Кожная дзясятая фірма ў Польшчы плануе шукаць работнікаў з Украіны. Пра гэта сведчаць вынікі апошняга апытання «Барометр польскага рынку працы», праведзенага на замову кампаніі Personnel Service, паведамляе «Радыё Польшча».

У першым квартале 2020 работнікі з Украіны працавалі ў 35% буйных, 12% сярэдніх і 10% малых прадпрыемстваў. Большасць працадаўцаў - 89% - станоўча ці нейтральна ставяцца да работнікаў з Украіны і толькі 2% - негатыўна.

Блізу 72% рэспандэнтаў заявілі, што ўкраінскі работнік - роўна кампетэнтны, як і польскі. Якасці, за якія працадаўцы высока цэняць работнікаў з Украіны - гэта, перш за ўсё, працавітасць. Акрамя таго, украінцы хутка адаптуюцца да працоўнага асяроддзя, аператыўна вучаць мову і ствараюць станоўчую атмасферу. Працадаўцы таксама шануюць іх за сціпласць.

Нягледзячы на добрае меркаванне пра працаўнікоў з Украіны, найбліжэйшым часам ім будзе складаней працаваць у Польшчы. Упершыню за некалькі апошніх гадоў польскія кампаніі, якія шукаюць работнікаў на часовую працу, замест украінцаў, пачалі працаўладкоўваць палякаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках