26 красавiка 2024, Пятніца, 14:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бацькі выпускнікоў Берасцейскага ліцэя: Будзем разам дамагацца справядлівасці

7
Бацькі выпускнікоў Берасцейскага ліцэя: Будзем разам дамагацца справядлівасці

Бацькі паведамляюць пра тое, што іх дзецям, якія былі на карантыне, заніжаюць адзнакі.

Бацькі выпускнікоў Берасцейскага абласнога ліцэя заяўляюць пра тое, што іх дзецям, якія былі на карантыне, заніжаюць адзнакі. Праблему абмяркоўваюць у бацькоўскім чаце у Вайберы, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

«Можа хтосьці ў курсе, што адбываецца з настаўнікамі? - пытаецца маці аднаго з вучняў. - З чым звязана, што дзяцей завальваюць і зніжаюць адзнакі? Тым, хто ішоў на медаль, адкрыта заяўляюць, што яны яго не атрымаюць, толькі таму , што былі на карантыне.

Я звяртаюся да бацькоў, каму блізкая наша сітуацыя! Давайце вырашаць гэта! Я ўпэўненая ў сілах і ведах свайго дзіцяці, і бачыць, як па кожным прадмеце зніжаюць адзнаку на бал, не магу спакойна. Больш за тое, мая дачка просіць нічога не рабіць, каб потым усе супраць яе не абярнулася. Я ведаю, што шмат хто ўжо хадзіў да дырэктара, бо аказаліся ў падобнай сітуацыі. Прашу адгукнуцца!»

«Пішыце, хто сутыкнуўся з падобнай сітуацыяй, будзем разам дамагацца справядлівасці», - пішуць бацькі яшчэ аднаго вучня.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках