26 красавiка 2024, Пятніца, 3:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грэцыя гатовая прымаць турыстаў амаль з 30 краін

4
Грэцыя гатовая прымаць турыстаў амаль з 30 краін

Беларусі ў гэтым спісе няма.

Грэцыя пашырыла спіс краін, з якіх гатовая прымаць турыстаў без абавязковага тэставання на каранавірус і без карантыну, у яго ўвайшоў і Кітай.

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Politico.

Грэцыя пашырыла спіс краін, адкуль гатовая з 15 чэрвеня прымаць турыстаў без абавязковага тэставання на каранавірус і 14-дзённага карантыну.

Спачатку паведамлялася, што такіх краін будзе 20, цяпер іх у спісе 29.

Гэта найбліжэйшыя суседзі Грэцыі - Кіпр, Албанія, Паўночная Македонія, Сербія, Чарнагорыя, Харватыя, Баўгарыя, Румынія, Мальта;

шэраг краін Цэнтральнай і Заходняй Еўропы - Вугоршчына, Чэхія, Славенія, Славаччына, Нямеччына, Аўстрыя, Швайцарыя;

уся Паўночная Еўропа і Балтыя, акрамя Швэцыі, Данія, Фінляндыя, Нарвегія, Латвія, Літва і Эстонія;

некаторыя краіны Блізкага і Далёкага Усходу: Ізраіль, Ліван, Кітай, Японія, Паўднёвая Карэя, Аўстралія і Новая Зеландыя.

Па прыбыцці могуць праводзіць выбарачнае тэставанне турыстаў. Міжнародныя рэйсы будуць прымаць аэрапорты ў Афінах і Салоніках, а наўпроставае злучэнне з рэгіянальнымі аэрапортамі адновіцца 1 ліпеня.

З 1 ліпеня спіс збіраюцца зноў пашырыць. Якія краіны ўвойдуць у яго, могуць абвясціць ужо найбліжэйшымі днямі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках