17 чэрвеня 2026, Серада, 11:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чатыры займальныя фільмы для прагляду ўвечары

1
Чатыры займальныя фільмы для прагляду ўвечары

Усе яны – кароткаметражныя.

Абраць фільм бывае няпроста: заўсёды ёсць рызыка, што за цікавым трэйлерам хаваецца сумная гісторыя, на якую зусім не хочацца марнаваць дзве гадзіны свайго жыцця. Для тых, хто не настроены рызыкаваць, apostrophe.ua сабраў спіс кароткаметражных фільмаў, якія захопяць вас з галавой.

Чалавек-усмешка (2013 года)

Жанр: трагікамедыя

Пасля аўтамабільнай аварыі герою Уілема Дэфо даводзіцца жыць з жахлівай грымасай: праз пашкоджанне нерва нават самыя сумныя падзеі не могуць прымусіць усмешку сысці з ягонага твару. Жыццё мужчыны ператвараецца ў дурны сон, пакуль аднойчы ён не сустракае дзяўчыну, якую, падобна, вельмі крыўдзіць ягоная весялосць.

Стралок (2012)

Жанр: камедыя

У традыцыі класічных вестэрнаў закадравы голас раскажа вам гісторыю самотнага Стралка, які заходзіць у салун кульнуць чарачку спіртнога. Там яго чакае небяспека – браты Хендэрсаны, якія прагнуць узнагароды за ягоную галаву. Вось няўдача, усе ў салуне, уключаючы братоў, могуць чуць голас апавядальніка...

CTRL Z (2017)

Жанр: камедыя, навуковая фантастыка

Безнадзейны рамантык Эд вынаходзіць прыладу, якая дае яму бясконцую колькасць спробаў зрабіць уражанне на дзяўчыну мары. Ён аблажаўся 4795 разоў, але ўсё яшчэ не страчвае надзеі. На жаль, у цуд-машыны ёсць адзін пабочны эфект, які выяўляецца ў самы няўдалы момант.

Чалавек без твару (2017)

Жанр: драма, фантастыка, камедыя

Часам найлепшы спосаб паглядзець на сябе з боку – убачыць іншых. У гэтым пераконваецца герой Уільяма О'Ліры, які адным "выдатным" ранкам літаральна страчвае твар, пачынаючы адлюстроўваць іншых. Усяго дзень працы люстэркам радыкальна змяняе светапогляд сфакусаванага на сваіх праблемах мужчыны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках