13 лiпеня 2020, панядзелак, 20:07
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманне Сяргея Ціханоўскага незаконнае

47
Затрыманне Сяргея Ціханоўскага незаконнае
ФОТА: TUT.BY

(Абноўлена) Міліцыя павінна абараняць народ, а не выступаць супраць яго.

Былы банкір Віктар Бабарыка, што вылучаецца ў прэзідэнты Беларусі, пракаментаваў затрыманне блогера Сяргея Ціханоўскага, тое, што адбылося 29 траўня ў Горадні:

«Я катэгарычна супраць любых правакацый, я катэгарычна супраць любых супрацьзаконных дзеянняў адносна не толькі прэтэндэнтаў у кандыдаты ў прэзідэнты, але і любых грамадзян. Таму, калі гэта затрыманне незаконнае, а пакуль, ва ўсякім разе, тыя матэрыялы, якія выкладзеныя, я не ведаю, я там не быў, складана даваць юрыдычную ацэнку, але тое, што мы бачым, кажа пра тое, што гэта была правакацыя, а значыць, затрыманне Ціханоўскага незаконнае. Значыць, я да гэтага стаўлюся адмоўна», - заявіў Бабарыка.

Таксама патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты пракаментаваў дзеянні беларускай міліцыі:

- Я ім моцна ўдзячны, калі яны выконваюць сваю функцыю. Да такой міліцыі я стаўлюся з вялікай павагай... Але калі людзі забываюцца на тое, што яны з'яўляюцца тымі, хто павінен абараняць народ, а не выконваць загады, якія накіраваны супраць гэтага народа, - тады гэта не міліцыя. І яны як мінімум не маюць афіцэрскага гонару.

29 траўня ў Горадні на пікеце збору подпісаў у падтрымку кандыдаткі пратэсту Святланы Ціханоўскай затрымалі яе мужа і кіраўніка ініцыятыўнай групы блогера Сяргея Ціханоўскага.

Найлепшая падтрымка для арыштаванага ў Горадні блогера Youtube-канала «Краіна для Жыцця» Сяргея Ціханоўскага - прысутнасць на пікетах, якія праводзяцца па ўсёй краіне ў яго падтрымку.

Падрабязны расклад пікетаў у Менску і рэгіёнах Беларусі на 30 і 31 траўня глядзіце тут.

Сайт Charter97.org заклікае ўсіх выконваць меры сацыяльнай дыстанцыі.