26 красавiка 2024, Пятніца, 10:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Батут працуе!»: Ілан Маск адказаў Рагозіну пасля запуску Crew Dragon да МКС

25
«Батут працуе!»: Ілан Маск адказаў Рагозіну пасля запуску Crew Dragon да МКС
Фото: Reuters

Напярэдадні адбыўся запуск касмічнага карабля Crew Dragon.

Заснавальнік SpaceX Ілан Маск узгадаў жарт кіраўніка «Раскосмасу» Дзмітрыя Рагозіна аб батуце пасля паспяховага запуску касмічнага карабля Crew Dragon да Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС). Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі, якую транслявала НАСА, паведамляе «Дождь».

Падчас прэс-канферэнцыі журналіст агенцтва Reuters задаў дырэктару NASA Джэймсу Брайдэнстайну і Ілану Маску пытанне, ці атрымалі яны ўжо рэакцыю Расеі на запуск SpaceX.

Брайдэнстайн заявіў, што пакуль не размаўляў асабіста з Дзмітрыем Рагозіным, аднак бачыў ягоны афіцыйны каментар з віншаваннямі NASA і SpaceX.

«Батут працуе (Trampoline is working)!», - адзначыў Маск, пасля чаго засмяяўся разам з Брайдэнстайнам. Маск дадаў, што «гэта ўнутраны жарт».

У 2014 годзе Дзмітрый Рагозін, які тады быў віцэ-прэм'ерам і курыраваў ракетна-касмічную галіну, напісаў у твітэры, што Расея можа адмовіцца дастаўляць амерыканскіх астранаўтаў на МКС. «Прааналізаваўшы санкцыі супраць нашага космапрама, прапаную ЗША дастаўляць сваіх астранаўтаў на МКС з дапамогай батута», - пажартаваў Рагозін.

У адказ на гэта Маск тады напісаў, што ім «не спатрэбіцца батут», бо SpaceX распрацоўвае для NASA новы касмічны карабель.

Напярэдадні адбыўся запуск касмічнага карабля Crew Dragon да МКС. Гэта стала першым выпадкам за дзевяць гадоў, калі амерыканскіх астранаўтаў даставіў да МКС амерыканскі карабель. Акрамя таго, гэта першы ў гісторыі палёт касманаўтаў на караблі прыватнай кампаніі.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках