27 красавiка 2024, Субота, 6:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус на пікеце ў Менску: Сістэма ўлады проста прагніла

1
Беларус на пікеце ў Менску: Сістэма ўлады проста прагніла
Фото: «Наша Ніва»

Калі ў краіне паўмільёна жабракоў, то ўлада, якая жыве лепш за народ - злачынная.

Сёння легальныя пікеты для збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую праходзяць ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі.

Вось, што сказаў адзін з удзельнікаў пікету ў Менску на Камароўскім рынку:

«Хачу звярнуцца да ўлады: самае галоўнае - каб народ жыў па-чалавечы. Калі ў краіне паўмільёна жабракоў, то ўлада, якая жыве лепш за народ - проста злачынная. Колькі можна чыніць супраць беларускага народа генацыд?

Тое, што цяпер адбываецца - гэта жах. Сённяшняя ўлада - проста нікчэмнасць. Усе яе выканкамы на месцах - гэта дыверсійныя групы. Беларусь - гэта вялікая дзяржава, вялікая краіна, вялікі народ. Але ўлада давяла нас да стану быдла. Значыць, гэтая ўлада - злачынная.

Хоць расстраляйце мяне цяпер, але я скажу, што думаю. Сістэма ўлады ў Беларусі прагніла. Людзі ад яе стаміліся».

Сайт Charter97.org вядзе онлайн-трансляцыю з легальных пікетаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках