10 траўня 2024, Пятніца, 13:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Навукоўцы стварылі руку з вадкага металу, як у «Тэрмінатары»

3
Відэафакт: Навукоўцы стварылі руку з вадкага металу, як у «Тэрмінатары»

Наступны крок - пабудаваць усяго робата.

Група навукоўцаў пад кіраўніцтвам Пу Чжана з Універсітэта Бінгемтон любіць параўноўваць сваю распрацоўку з вадкага металу з мадэллю T-1000 з культавага фільма «Тэрмінатар 2: Судны дзень». Прысланы з будучыні робат мог трансфармавацца ў што заўгодна. Чжан працуе над «першымі ў свеце вадкаметалічнымі кратамі» з металу Фiлда, паведамляе Additive Manufacturing.

Гэты сплаў з вісмуту, індыю і волава становіцца вадкім ужо пры тэмпературы 62 градусы па Цэльсіі. Вельмі дарагая штука, якая выкарыстоўваецца, напрыклад, у якасці цепланосьбіту ў ядзернай тэхніцы.

Група Чжана аб'яднала метал з гумовай абалонкай у працэсе гібрыднай вытворчасці. Вытворчы працэс атрымаўся складаным. У ім задзейнічаны 3D-друк, вакуумнае ліццё і канформнае пакрыццё.

- Каркас абалонкі кантралюе агульную форму і цэласнасць. Мы выдаткавалі больш за паўгода на распрацоўку гэтага вытворчага працэсу, бо гэты новы матэрыял вельмі цяжка апрацоўваць.

Група распрацавала некалькі прататыпаў, якія ўмеюць аднаўляць сваю форму пасля награвання да кропкі плаўлення. Адзін з іх - вось такая рука. Яе пальцы павольна растапырваюцца, калі матэрыял награваецца.

Для чаго можа быць выкарыстаная такая тэхналогія? Гэты вадкі метал у цвёрдым стане вельмі трывалы і ў бяспечны. Паглынае шмат энэргіі пры ўдарах, можа змяняць сваю форму, але пры награванні вяртаецца да першапачатковай формы і можа быць выкарыстаны паўторна.

Чжан адзначае, што тэхналогія здольная зацікавіць касмічныя кампаніі. Канструкцыю з гэтага матэрыялу можна спакаваць у меншы аб'ём, а затым вярнуць патрэбную зыходную форму шляхам награвання. Распрацоўшчыкі спадарожнікаў могуць спакаваць «павуцінне» ў невялікую ёмістасць, а затым разгарнуць яго як антэну на арбіце.

Таксама тэхналогія можа знайсці выкарыстанне ў пасадачных модулях розных месячных і марсіянскіх апаратаў. Пры жорсткай пасадцы форма можа быць парушаная, але нагрэў здольны вярнуць яе.

- Наша мара - пабудаваць робата. У нас ёсць рука, мы на адзін крок прасунуліся наперад, - кажа Чжан.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках