26 красавiка 2024, Пятніца, 10:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін прызначыў галасаванне наконт свайго «абнулення» на 1 ліпеня

16
Пуцін прызначыў галасаванне наконт свайго «абнулення» на 1 ліпеня
КАРЫКАТУРА: СЯРГЕЙ ЁЛКІН/DW

Першапачаткова яго планавалі правесці 22 красавіка.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падтрымаў прапанову кіраўніцы ЦВК РФ Элы Памфілавай правесці агульнарасейскае галасаванне аб папраўках у Канстытуцыю РФ 1 ліпеня.

«1 ліпеня глядзіцца як дзень, які цалкам пасуе», - сказаў Пуцін падчас рабочай нарады, трансляцыю якога вёў тэлеканал «Расія 24», паведамляе «Медуза».

Выслухаўшы каментары кіраўнікоў ЦВК і Расспажыўнагляду, прэзідэнт прызначыў галасаванне на 1 ліпеня.

Падчас нарады прэзідэнт таксама паведаміў, што на правядзенні галасавання не трэба эканоміць.

Эла Памфілава распавяла, што галасаванне пройдзе як на выбарчых участках, так і на даму з выкананнем захадаў бяспекі праз каранавірус.

Са слоў кіраўніцы Цэнтрвыбаркама, на участках будуць галасаваць не больш за восем чалавек за гадзіну. Падчас надомнага галасавання члены выбаркамаў не будуць уваходзіць у дамы выбаршчыкаў, адзначыла Памфілава.

Газета «Коммерсант» раней паведаміла, што ЦВК дазволіў галасаваць за папраўкі ў Канстытуцыю датэрмінова і на даму без паважных прычын.

Першапачаткова галасаванне аб папраўках у Канстытуцыю планавалася правесці 22 красавіка, але яго адклалі на нявызначаны тэрмін праз пандэмію каранавіруснай інфекцыі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках