26 красавiка 2024, Пятніца, 15:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне створаць міністэрства развіцця касмічнай галіны

15
Ва Украіне створаць міністэрства развіцця касмічнай галіны

У краіне плануюць рэформы абаронна-прамысловага комплексу.

Ва Украіне ў рамках правядзення рэформы абаронна-прамысловага комплексу будзе створанае профільнае міністэрства развіцця стратэгічных тэхналогій і інавацый, якое сярод іншых задач будзе займацца пытаннямі развіцця касмічнай галіны. Пра гэта паведамляе zn.ua са спасылкай на прэс-службу Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны.

Кіраўнік РНБА Украіны Аляксей Данілаў адзначыў, што рэформа АПК стане самай маштабнай за апошняе дзесяцігоддзе.

«Са слоў А. Данілава, на першым этапе рэфармавання будзе створанае профільнае міністэрства, якое будзе адказваць за фармаванне і забеспячэнне рэалізацыі дзяржаўнай вайскова-прамысловай палітыкі, і ўведзеная пасада віцэ-прэм'ер-міністра - міністра развіцця стратэгічных тэхналогій і інавацый, у паўнамоцтвы якога будзе аднесенае пытанне рэфармавання АПК і развіцця касмічнай галіны», - паведамляе прэс-служба ведамства.

На думку Данілава, змяненне падыходу да кіравання АПК павінна развязаць праблему недастатковага ўзроўню каардынацыі суб'ектаў вайскова-прамысловай палітыкі, а менавіта адсутнасць профільнага каардынуючага органа.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках