26 красавiка 2024, Пятніца, 15:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Жлобіне - надзвычайная сітуацыя праз распаўсюджванне каранавіруса

5
У Жлобіне - надзвычайная сітуацыя праз распаўсюджванне каранавіруса

Новыя выпадкі заражэння ёсць сярод кандуктараў мясцовага аўтапарка і на мясакамбінаце.

- На лістку непрацаздольнасці знаходжуся ўжо 32 дзень, сталая тэмпература ад 37 да 39, тэста не рабілі ніводнага, нюху няма ўжо больш за месяц, - піша тэлеграм-каналу «Баста» жыхарка горада. - Хаджу на прыёмы кожныя тры чатыры дні, у чэргах праводзіш па 6-8 гадзін.

У Жлобіне інфармуюць аб надзвычайнай сітуацыі праз распаўсюджванне каранавіруса. А кандуктары ў грамадскім транспарце ездзяць без сродкаў аховы. Ужо былі выпадкі заражэння сярод іх. Шмат людзей у аўтобусах без сродкаў аховы.

- Асяродак каранавіруса ў каўбасным цэху Жлобінскага мясакамбіната, - піша работнік прадпрыемства. - Усіх загадчыкаў складоў і майстроў адправілі на самаізаляцыю, бо ў сямі чалавек ужо ёсць пацверджаны каранавірус. Уваход у камбінат строга ў масках, але за межамі КПП усе маскі здымаюць.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю вольнай Беларусі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках