Пенсіянер зрабіў дзіўныя здымкі Сонца ў сваім садзе
- 2.06.2020, 18:27
- 28,122
Фотафакт.
66-гадовы былы выкладчык у фатаграфіі зрабіў серыю неймаверных здымкаў паверхні Сонца са свайго саду ў Кенце, Англія, піша «Популярная механика».
Пол Эндру зрабіў здымкі з дапамогай тэлескопа Lund 152. Серыя кадраў паказвае бурлівую паверхню нашай зоркі, якая знаходзіцца больш чым у 150 мільёнах кіламетраў ад Зямлі.
Фатограф кажа, што лепш за ўсё здымаць Сонца летам, калі яно знаходзіцца высока ў небе, адносна закрытае аблокамі і даступнае нашмат даўжэй у часе. «Я выкарыстоўваю свой тэлескоп як мага часцей цяпер. У зімовыя месяцы Сонца знаходзіцца вельмі нізка на небе, яго складана ўбачыць».
На пенсіі Пол Эндру хацеў аб'яднаць свае інтарэсы ў мастацтве і астраноміі. «Для мяне проста неймаверна, што фатаграфіі, якія цяпер робяць аматары, нашмат перасягаюць тыя, якія былі зробленыя найбуйнейшымі тэлескопамі свету ўсяго некалькі гадоў таму», - тлумачыць ён.
Аднак, з ягоных слоў, фатаграфаванне Сонца спалучанае з тэхнічнымі цяжкасцямі і залежыць ад ладнай долі шанцавання. У адрозненне ад многіх астранамічных аб'ектаў Сонца заўсёды мяняецца, і вы ніколі не ведаеце, чаго чакаць, распавядае былы выкладчык у фатаграфіі.