26 красавiка 2024, Пятніца, 10:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяўчынку выкінуў у акно былы муж яе маці

109
Дзяўчынку выкінуў у акно былы муж яе маці

Падрабязнасці трагедыі на Грыбаедава.

Самая страшная навіна дня прыляцела з Менска. У паведамленні СК гаворыцца, што каля жылога дома па вуліцы Рэпіна знойдзены целы мужчыны і дзіцяці з прыкметамі падзення з вышыні. Плюс да ўсяго следчыя знайшлі цела сабакі, якога таксама выкінулі з акна. Сталі вядомыя падрабязнасці трагедыі, піша onliner.by.

З'яўляецца мужчына ў цёмнай кепцы. Ён паводзіць сябе агрэсіўна. Разганяе прысутных, кідаецца на журналістаў, крычыць: «Тут вам не цырк, прыбярыце тэхніку. Выклічце міліцыю! Я ўжо сядзеў і яшчэ раз адседжу». Высвятляецца, ён – сябар жанчыны, у якой сёння загінула дзіця. Мужчына спрабуе запаліць. У яго дрыжаць рукі.

Як стала вядома, сёння маці загінулай дзяўчынкі збіралася падаць дакументы ў загс з іншым мужчынам. Пакінула дзіця і сабаку з былым мужам. Яны разам ужо не жылі, спалі ў розных пакоях, яна патроху вывозіла рэчы, расказвае знаёмы сям'і. Разышліся нармальна. Дамовіліся пра дні, у якія бацька можа забіраць дзіця. Сёння якраз быў ягоны дзень.

Да загса, праўда, ніхто так і не даехаў.

Маладым патэлефанавалі з хуткай і расказалі, што адбылося. Чаму бацька дзіцяці пайшоў на такі крок, невядома. Паводле словаў знаёмага сям'і, чалавек займаўся бізнэсам. Валодаў дзвюма цырульнямі ў Польшчы. Не піў, не ўжываў наркотыкі, інакш яго не пакінулі б сам-насам з дзіцем.

Напісаць каментар 109

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках