26 красавiка 2024, Пятніца, 9:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіроўца «хуткай дапамогі»: Задумваемся аб рэальным страйку

12
Кіроўца «хуткай дапамогі»: Задумваемся аб рэальным страйку
ФОТА: "РАДЫЁ СВАБОДА"

Далей так жыць нельга.

Кіроўца "хуткай дапамогі" з Менска распавёў Telegram-каналу "Баста!" пра сваю працу і пратэстныя настроі ў калектыве.

"Хачу расказаць аб працы кіроўцаў хуткай дапамогі, якія больш часу праводзяць з заражанымі Covid-19, чым лекары і фельчары, - кажа ён. - Лекар за тыдзень праводзіць агулам 24 гадзіны, а кіроўца - дзве дзённыя змены па 12 гадзін, і дзве начныя змены, разам 48 гадзін.

Так, даплаты атрымалі, але не ўсе. Такія ж, што і медперсанал, толькі мінус нулік, па 200-300 рублёў.

Звяртацца да высокага начальніка няма сэнсу, для іх усё мы, кіроўцы - быдла і не маем права голасу, не можам праяўляць ініцыятыву, патрабаваць і прасіць што-небудзь.

На падстанцыі на змене 24 кіроўцы, за дзень - 48. Далей лічыце самі, падстанцый у Менску 11. На кожным фота - не машына "хуткай", а яе кіроўца, які за 250 гадзін працы на месяц атрымлівае 850 рублёў.

Мы з мужчынамі, калі ёсць час перасекчыся і пагаварыць, часта абмяркоўваем становішча спраў і думаем, як і што нам з гэтым рабіць далей, мы ўсе разумеем, што так далей жыць нельга.

І тут ужо не важна, пойдуць улады нам насустрач цяпер ці не, мы ўсе выдатна разумеем, што нават калі нас цяпер азалаціць, то гэта праз пару месяцаў у нас забяруць з адсоткамі. Таму задумваемся аб рэальным страйку. Хай, можа, міліцыя хворых развозіць на аўтазаках, а мы лепш дома з сем'ямі пасядзім".

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках