26 красавiка 2024, Пятніца, 10:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская мастачка: Пачаўся рух

1
Беларуская мастачка: Пачаўся рух
НІКА САНДРАС

Ніка Сандрас падзялілася ўражаннямі пра апошнія падзеі ў Беларусі.

Мастачка і блогерка Ніка Сандрас падзялілася ўражаннямі пра апошнія падзеі ў Беларусі, паведамляе «Радыё Свабода». Цяперашнюю перадвыбарчую сітуацыю ў краіне яна параўноўвае з катаннем на арэлях:

- З аднаго боку, калі я гляджу на сваё асяроддзе - многіх сяброў у «Фэйсбуку», усіх людзей, якія трапляюцца на маім шляху, ад прадаўцоў, вахцёраў да вучняў маёй мастацкай школы - усе хочуць пераменаў, новага этапу. Я не бачыла людзей, якія хочуць перавароту, Майдану, рэвалюцый. Яны хочуць перайсці ў іншую цывілізацыю мірна. З аднаго боку, думаеш: людзі хочуць пераменаў!

Да прыкладу, я ведала, як жывуць рэгіёны, вёскі. І мне было вельмі дзіўна і радасна ўбачыць, як выходзілі людзі ў ланцугі салідарнасці ў маленькіх гарадах. Ад гэтага з'яўляецца надзея.

А потым пачытаеш навіны і каментары - і здаецца, што ўсё застанецца як ёсць. А на наступны дзень зноў натхняе. І людзі цяпер як на арэлях: то ў бок надзеі, то ў бок апатыі; то ў бок страху і адчаю, то ў бок весялосці - усе рагочуць ад чарговай дурасці ўладаў. А потым палохаюцца. І кожны дзень ты так хістаешся, не ведаючы, што адбудзецца заўтра.

Але не трэба сумаваць і быць апатычнымі, бо пачаўся рух, усё ажывіліся. І ўсё вельмі цікава. Калі нешта адбываецца - гэта ўжо добра.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках