26 красавiка 2024, Пятніца, 12:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША пацвердзілі падтрымку «Ініцыятывы трох мораў»

3
ЗША пацвердзілі падтрымку «Ініцыятывы трох мораў»

ЗША маюць намер інвеставаць у праекты «Ініцыятывы трох мораў» да мільярда даляраў.

Намеснік дзяржсакратара ЗША Стывен Бігун выступіў у аўторак на сустрэчы міністраў краін-удзельніц «Ініцыятывы трох мораў» (сустрэча прайшла ў рэжыме анлайн).

У якасці прымаючага боку выступіў урад Эстоніі, паведамляе «Голос Америки».

Мэта «Ініцыятывы трох мораў» - прасоўванне да эканамічнага росквіту шляхам развіцця супрацоўніцтва паміж краінамі, размешчанымі на берагах Балтыйскага, Адрыятычнага і Чорнага мораў.

У ходзе сустрэчы Стывен Бігун пацвердзіў падтрымку намаганняў дванаццаці дзяржаў-удзельнікаў «Ініцыятывы трох мораў» з боку ЗША. Ён удакладніў, між іншым, што гаворка ідзе пра высілкі, накіраваныя на ўмацаванне энэргетычнай, транспартнай тэхнолага-лічбавай інфраструктуры.

Намеснік дзяржсакратара ЗША адзначыў, што бяспечны, квітнеючы і жыццяздольны рэгіён трох мораў не толькі звязвае краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы з астатнімі дзяржавамі Еўразвязу, але таксама выконвае ключавую ролю ў іх сувязях з ЗША.

Намеснік кіраўніка знешнепалітычнага ведамства ЗША падкрэсліў, што Злучаныя Штаты маюць намер інвеставаць у праекты «Ініцыятывы трох мораў» да мільярда даляраў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках