10 траўня 2024, Пятніца, 18:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валерый Бычкоўскі: Будучыня ў нашых руках

2
Валерый Бычкоўскі: Будучыня ў нашых руках
ВАЛЕРЫЙ БЫЧКОЎСКІ

Важна прыняць правільную пастанову ўжо цяпер.

Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Валер Бычкоўскі расказаў прэс-службе кампаніі аб тым, чаму важна прыйсці на легальны пікет для збору подпісаў у падтрымку незалежнага кандыдата, які адбудзецца ў Менску 5 чэрвеня а 18.00 на пляцоўцы каля ГУМа:

-Важна разумець, што выходзіць трэба не за тое, каб падтрымаць подпісам каго-небудзь з альтэрнатыўных кандыдатаў, а выходзіць трэба за будучыню Беларусі. Цяпер наспеў момант, калі толькі беларусы могуць пазначыць, як рухацца далей.

Калі хто-небудзь хоча сядзець і далей на канапах, а праз гадоў 10 думаць пра тое, як вывезці сваіх дзяцей за межы краіны (у якой ужо не будзе жыцця) - сядзіце. Тыя людзі, якія хочуць перамен - яны выйдуць і заўтра, і ў той перыяд, калі надыдзе час рэваншу.

Будучыня ў нашых руках. Важна прыняць правільную пастанову ўжо цяпер.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках