26 красавiка 2024, Пятніца, 9:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Бабарыка: Упершыню з 1994 года мы бачым спробу сумленнай выбарчай кампаніі

154
Віктар Бабарыка: Упершыню з 1994 года мы бачым спробу сумленнай выбарчай кампаніі
ВІКТАР БАБАРЫКА
ФОТА: BABARIKO.BY

Экс-банкір падчас сустрэчы ў Віцебску са сваёй ініцыятыўнай групай зрабіў дзіўную заяву.

Падчас сустрэчы Віктара Бабарыкі са сваёй ініцыятыўнай групай у Віцебску журналіст «Белсата» пацікавіўся ў экс-банкіра, як ён можа ахарактарызаваць перадвыбарчую сітуацыю ў Беларусі.

- Першае. Я тут пагаджуся са старшынёй ЦВК спадарыняй Ярмошынай, калі яна сказала спачатку, што «я думала, што гэта будзе самая сумная кампанія ў Беларусі», а потым сёння сказала, «што гэта самая цяжкая кампанія ў Беларусі». Гэта праўда. І я скажу вам, чаму. Таму што гэта першая спроба сумленнай выбарчай кампаніі. Мы ніколі з 1994 года такіх кампаній не бачылі. Таму, агульнае маё стаўленне - гэта напраўду магчымасць зрабіць сумленныя выбары. Гэта вось тое, што адбываецца. І каму гэта не падабаецца, той, уласна, і правакуе зрыў сумленных нармальных выбараў. Вось гэта мой адказ, што адбываецца з сённяшняй выбарчай кампаніяй і чым яна адрозніваецца.

Напісаць каментар 154

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках