26 красавiка 2024, Пятніца, 13:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дамы ля Нацыянальнай бібліятэкі атакуюць кажаны: ці могуць яны прынесці каранавірус?

17
Дамы ля Нацыянальнай бібліятэкі атакуюць кажаны: ці могуць яны прынесці каранавірус?

Мянчукі не ведаюць, як развязаць гэтую незвычайную праблему.

Дамы ля Нацыянальнай бібліятэкі ў Менску атакую кажаны, піша kp.by.

«Знайшлі кажана, які сядзеў ля камп'ютэрнага стала»

- Ва ўсе дамы трэцяй чаргі будаўніцтва, вокны якіх павернуты на дарогу па вуліцы Кірылы Тураўскага, на лес і гімназію, залятаюць кажаны, - распавяла старшыня таварыства жыхароў «МС Маяк-23» Іна. - Днямі заляцеў кажан у кватэру дзясятага дома, у іншых дамах таксама былі выпадкі. Знайшлі аднаго ля кампутарнага стала. Летась заляцеў адзін у месца агульнага карыстання 14-га дома, мы іх акуратненька ўзялі і вынеслі на двор. Яшчэ летась заляцеў у кватэру кажан, які напалохаў моцна дзіця. А наогул гэта пачалося яшчэ два гады таму. Мы не ведаем, што з гэтым рабіць, людзі пытаюцца ў мяне, як у старшыні, а я і не ведаю, куды звяртацца.

Са слоў суразмоўніцы, кажаны часцей за ўсё залятаюць у кватэры вясной і ў пачатку лета, як правіла, у гэты перыяд прыходзіць па два-тры паведамленні ад жыхароў аб такіх выпадках. Вялікіх праблем кажаны не прыносяць: заляціць у кватэру, але паводзяць сябе мірна, нічога не б’юць і на жхароў не нападаюць. Але ўсё ж часам жыхары шакаваныя такімі няпрошанымі гасцямі, тым больш што часцей за ўсё яны залятаюць бліжэй да ночы.

«Кажаны бяспечныя для чалавека»

Чаму кажаны аблюбавалі гэты жылы комплекс і што рабіць жыхарам, каб пазбегнуць сустрэч з няпрошанымі гасцямі, распавяла Аляксандра Ларчанка, малодшая навуковая супрацоўніца лабараторыі папулярызацыі экалогіі наземных пазваночных і ўправы біярэсурсаў «НПЦ НАН Беларусі ў біярэсурсах».

- У кажаноў няма мэты заляцець у кватэру да чалавека, часцей за ўсё гэта адбываецца выпадкова. Калі яны палююць на кузуркак, якія лётаюць дастаткова высока, то залятаюць следам за імі ў нейкія прасторы, тыя ж кватэры. Кажаны бяспечныя для чалавека, не агрэсіўныя. У кожную паравіну года нам тэлефануюць людзі, у кватэры да якіх заляцелі кажаны, гэта адбываецца не толькі ў «Маяку». За сезон да нас звяртаюцца ў сярэднім некалькі дзясяткаў чалавек. Рэч у тым, што ўрбаністычнае асяроддзе Менска, а менавіта высокія дамы, нагадваюць кажанам скалы, у якіх яны камфортна сябе адчуваюць. А «Маяк» яны аблюбавалі, таму што побач ёсць парк і рака - гэта асяроддзе пасялення кузурак, якімі кажаны сілкуюцца.

Усім, хто да нас звяртаецца, я раю адно і тое ж: калі жывёліна не пашкоджаная, на яе не напала хатняе жывёліна, то адчыніце акно - і кажан сам вылеціць. Тым, хто хоча засцерагчы сябе ад такіх сітуацый, варта паставіць на акно маскітнымі сеткі. Каб дзеці і іншыя сямейнікі не палохаліся такіх выпадкаў, трэба растлумачыць, што гэта цалкам нармальна і ніякай небяспекі ад кажаноў няма.

А ці можна заразіцца ад кажана каранавірусам?

Зараз праводзіцца шмат даследаванняў, якія спрабуюць высветліць, ці сапраўды людзі заразіліся каранавірусам ад кажаноў. І даследаванні даюць абсалютна супрацьлеглыя версіі. Таму цяпер нельга з упэўненасцю сказаць, ці праўда заражэнне пачалося з кажаноў, бо трэба больш часу на даследаванні.

Але нават калі гэта і так, у Беларусі вельмі малаімаверна заразіцца ад кажана каранавірусам. Бо трэба разумець, што беларуская папуляцыя не змешваецца з кітайскай, паміж імі вельмі вялікая адлегласць. Так, некаторыя кажаны бываюць пералётнымі, але ў Кітай нашы кажаны не лётаюць, як і кітайскія да нас.

Ды і наогул выпадкі перадачы якіх-небудзь хвароб ад кажаноў вельмі рэдкія, таму што яны не кантактуюць з чалавекам. Нават у Еўропе, дзе ёсць шырокая база рэгістрацыі перадачы захворванняў ад кажаноў, выпадкі перадачы захворвання рэгіструюцца толькі сярод навукоўцаў, якія з імі шчыльна і доўга кантактуюць. Таму калі вы не лезеце голымі рукамі ў пашчу жывёліне, вам абсалютна няма чаго баяцца.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках