26 красавiка 2024, Пятніца, 7:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы расказалі пра рэкорд Еўразвязу ў працоўных мігрантах

У Польшчы расказалі пра рэкорд Еўразвязу ў працоўных мігрантах

Больш за палову ўсіх працоўных візаў у Еўразвязе атрымліваюць украінцы.

Больш за палову (60%) працоўных візаў, якія Еўразвяз выдае па ўсім свеце, былі польскімі візамі ва Украіне, паведаміў амбасадар Польшчы ва Украіне Барташ Ціхоцкі ў інтэрв'ю Інтэрфакс-Украіна, апублікаваным у пятніцу, 5 чэрвеня, піша korrespondent.net.

Паводле ягоных словаў, пасля ўвядзення карантыну большасць працоўных мігрантаў засталася ў Польшчы і толькі 5% вярнуліся ва Украіну.

Ён нагадаў, што ў канцы траўня была адноўленая праца польскіх консульскіх аддзелаў і візавых цэнтраў ва Украіне.

"Прывяду апошнія звесткі, якія ў мяне ёсць: з моманту аднаўлення працы візавых цэнтраў і консульстваў мы прынялі 16 тысячаў прашэнняў ад украінцаў наконт выдачы ім працоўных візаў. У сярэднім мы цяпер выдаем візу на наступны дзень, бо гэта вельмі палегчаны працэс і прыярытэтная справа", – сказаў амбасадар.

Акрамя таго, Ціхоцкі адзначыў павелічэнне плыні працоўных мігрантаў у Польшчу.

"Статыстыка сведчыць, што ўкраінцы задаволеныя працай у Польшчы. Штогод павялічваецца колькасць грамадзянаў Украіны, якія ў нас працуюць. Я разумею, што ёсць індывідуальныя дрэнныя гісторыі, але ў цэлым сітуацыя карысная і для нашай эканомікі, і для ўкраінскіх сем'яў, якія далучаюцца да фінансавых трансфераў з Польшчы, іншых краінаў. Гэта ўзаемакарысна", – падкрэсліў ён.

Раней Ціхоцкі паведамляў, што ў Польшчы цяпер знаходзіцца прыкладна мільён украінскіх працоўных мігрантаў, а 180 тысячаў з'ехалі дадому праз пандэмію.

Паводле звестак статустановы Польшчы, толькі 160 тысячаў украінскіх працоўных мігрантаў надумалі выехаць з Польшчы пасля пачатку эпідэміі каранавірусу. Пры гэтым у красавіку лік афіцыйна працаўладкаваных працаўнікоў скараціўся амаль на 30% у параўнанні са снежнем 2019 года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках