26 красавiка 2024, Пятніца, 5:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэхія выслала двух расейскіх дыпламатаў

5
Чэхія выслала двух расейскіх дыпламатаў

Высылка звязаная са справай аб рыцыне.

Чэхія абвясціла двух расейскіх дыпламатаў персонамі нон-грата і абавязала іх пакінуць краіну, паведамілі прэм'ер-міністр Андрэй Бабіш і міністр замежных спраў Томаш Петржычак падчас прэс-канферэнцыі, паведамляе РБК са спасылкай на Ceskenoviny.cz.

Са слоў Бабіша, пастанова была прынятая праз канфлікт паміж супрацоўнікамі расейскай амбасады, вынікам якога сталі ілжывыя сцвярджэнні аб тым, што Расея пагражае чэшскім палітыкам муніцыпальнага ўзроўню атручваннем рыцынам.

Са слоў Бабіша, інцыдэнт прычыніў шкоду чэшска-расейскім стасункам і прывёў да празмернай нагрузкі на чэшскія сілы бяспекі. Са слоў Петржычка, падкантрольная яму структура паспрабавала развязаць пытанне незаўважна, але «падыход Расеі» не пакінуў іншага выбару, акрамя як абвясціць двух дыпламатаў персонамі нон-грата.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках