26 красавiка 2024, Пятніца, 22:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бабруйцы на пікеце за Ціханоўскую: Ведаеце, мы за каго заўгодна, толькі не за вядомага таварыша

3
Бабруйцы на пікеце за Ціханоўскую: Ведаеце, мы за каго заўгодна, толькі не за вядомага таварыша
ФОТА: BABRUYSK.BY

Жыхары горада выстойваць у чарзе да самага вечара, каб прагаласаваць супраць Лукашэнкі.

4 чэрвеня ў Моладзевым парку бабруйцы сталі ў дзве доўгія чаргі, каб пакінуць подпіс за прэтэндэнта ў кандыдаты ў прэзідэнты Святлану Ціханоўскую. Пікет пачаўся а 14.00, і да вечара людзей становіцца толькі больш, піша babruysk.by.

Подпісы за Ціханоўскую збіраюць у двух намётах. Людзі казалі, што гатовыя падпісвацца за каго заўгодна, абы не за Лукашэнку.

ФОТА: BABRUYSK.BY
ФОТА: BABRUYSK.BY

«Ведаеце, дайшло ўжо ў нас да стану - мы за каго заўгодна, толькі не за вядомага таварыша», - адзначае мужчына амаль у хвасце чаргі. Ён гатовы прастаяць і некалькі гадзін, каб паставіць подпіс за Ціханоўскую.

Палац мастацтваў «забяспечыў» пікетам музычнае суправаджэнне. У альтанцы непадалёк паставілі калонкі і запусцілі песні пра Беларусь і Бабруйск. У перапынках паміж кампазіцыямі мастацкі кіраўнік Палаца мастацтваў прэзентуе розныя гурткі і творчыя калектывы горада. Гэта ніяк не звязанае са зборам подпісаў, пераконвае жанчына. Проста трэба набраць дзяцей на новы навучальны год, а іншых магчымасцяў гэта зрабіць, акрамя як вось так публічна прэзентаваць, праз карантын няма. Але да альтанкі ніхто не падыходзіць.

ФОТА: BABRUYSK.BY
ФОТА: BABRUYSK.BY

Сёння пікет будзе прадаўжацца з 12.00 да 20.00.

ФОТА: BABRUYSK.BY
Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках