26 красавiка 2024, Пятніца, 14:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Усё робіцца спецыяльна, каб як мага больш заразіць людзей!»

6
«Усё робіцца спецыяльна, каб як мага больш заразіць людзей!»

Крык душы жыхара Слаўгарада Магілёўскай вобласці.

Чытачы тэлеграм-канала «Баста!» пішуць пра ўспышку каранавірусу ў Слаўгарадзе Магілёўскай вобласці.

«Магілёўская вобласць, горад Слаўгарад, – піша жыхар райцэнтра. – Раённым уладам напляваць, ствараецца такое ўражанне, што ўсё робіцца адмыслова, каб як мага больш заразіць людзей. Учора прыязджала камісія з Міністэрства аховы здароўя на скаргу медыкаў, якім перасталі выплачваць надбаўкі за працу з "кавіднымі" пацыентамі.

У "Еўраопце" ёсць заражаныя супрацоўнікі, якія павінны знаходзіцца дома на карантыне. Замест гэтага яны, як нічога не было, ходзяць на працу, а ў гэтую краму ходзіць вельмі шмат людзей.

Крама "Выгода" – прадаўцы без масак, крама маленькая, шмат людзей, ніхто не выконвае дыстанцыю.

Прасцей кажучы, у нас у раёне ўсё пушчана на самацёк».

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках