26 красавiка 2024, Пятніца, 22:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Бабарыка: Раней не паверыў бы, што хтосьці такое можа сказаць.

57
Віктар Бабарыка: Раней не паверыў бы, што хтосьці такое можа сказаць.
ВІКТАР БАБАРЫКА
ФОТА: BELGAZPROMBANK.BY

Магчымы кандыдат у прэзідэнты Беларусі пракаментаваў шалёныя заявы Лукашэнкі.

Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Віктар Бабарыка сустрэўся з сябрамі сваёй ініцыятыўнай групы ў Берасці і пракаментаваў нядаўнія выказванні Лукашэнкі з пагрозамі ў адрас беларусаў, паведамляе «Белсат».

Віктар Бабарыка падчас сустрэчы з сябрамі сваёй ініцыятыўнай групы ў Берасці пракаментаваў гэтыя выказванні, хоць прозвішча дыктатара пры гэтым не назваў.

«Мала таго, што беларусам звычайна адмаўлялі ва ўласным меркаванні, і палітолагі пастаянна казалі, што беларусы выбар ніколі не рабілі, а Крэмль ці Захад. Але ў апошні час мы чуем ад людзей, якія па ідэі наняты беларускім народам на пасады кіраваць краінай, выказваюцца пра гэтую краіну неверагодна негатыўна. «Мы зрабілі гэтую краіну», кажуць яны. «Мы нікому яе не аддадзім». «Мы, калі трэба, будзем знішчаць беларускі народ». Гэта напраўду страшна», - падкрэсліў Бабарыка.

Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты адзначыў, што раней ніколі б не паверыў, што нехта такое можа сказаць.

«Гэта верх непрыстойнасці, калі гэта кажуць людзі і будуць аддаваць загады іншым. Паняцце злачыннага загаду... Нельга страляць у бяззбройных людзей, нельга расстрэльваць уласны народ. Калі чалавек кажа, што «мы аддамо загад», то, калі ты такі смелы, то зрабі сам. І не рабі з людзей злачынцаў. Я абсалютна ўпэўнены, ніхто з разумных людзей - ні ў войску, ні ў нейкіх сілавых структурах - не возьме на сябе кроў свайго народа», - падкрэсліў Бабарыка.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках