26 красавiка 2024, Пятніца, 9:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нараджаецца краіна

6
Нараджаецца краіна

Што агульнага паміж Ваўкавыскам і Асіповічамі?

Вось здаецца, а што паміж імі агульнага? Дзе гэты Ваўкавыск, у Гарадзенскай вобласці, а дзе гэтыя Асіповічы, у той самай, у Магілёўскай. І той і той раённыя гарады.

Насельніцтва? У Асіповічах - 32, а ў Ваўкавыску - 44 тысячы. Правінцыйныя гарады. Нібыта.

А вось глядзіш на гэтыя фатаграфіі і разумееш. Ёсць агульнае! Ёсць. Гэта зробленае сёння. Звычайныя пікеты. І там, і там. Звычайная падпісная кампанія. Але вось людзі ў гэтых чарговых кампаніях зусім незвычайныя. Сапраўдныя. З вялікай літары. ЛЮДЗІ!

І думкі ў іх адны. І жаданні. Яны прачнуліся. Яны стаміліся так жыць. Яны цяпер не баяцца. Яны зрабілі крок насустрач адзін аднаму. І сталі. Сталі плячом да пляча. У чаргу. Бо, жыць так, у хлусні, у страху і без сучаснасці і будучыні яны не хочуць. Годзе. Ім усё гэта абрыдла. Абрыдла. Яны сталі адзін за адным у чаргу волі. Яны ставяць смела і сумленна подпіс за лепшае і супраць старога. Досыць!

Вось. Вось што агульнае паміж гэтымі гарадамі.

ЛЮДЗІ. ЯКІЯ ПРАЧНУЛІСЯ. Гордыя. Без хлусні і фальшу. Яны стаяць у гэтых чэргах не прымусова. Самі! А гэта вельмі дорага каштуе.

Людзі!

А ў гэты час ім нехта распавядае пра нейкія расстрэлы ва Узбекістане і Таджыкістане. Проста з дрыготкай, істэрычна запалохваючы і пагражаючы. Каму пасыл? Гэтым чэргам свабоды?

І так, у нас усё атрымаецца. Галоўнае цяпер, зноў не заснуць. Сотні. Тысячы людзей у гэтых чэргах. Струмень не канчаецца. Раўчукі зліваюцца ў раку. Рэкі ў моры і ў акіяны. Прачынаюцца гарады. Нараджаецца краіна.

Краіна для жыцця ўсіх, а не абраных.

Поспеху нам усім! Мужнасці і цярпення.

І так. Пакажыце ўсім гэтыя чэргі. Гэтыя адкрытыя твары і ўсмешкі. Мы зусім іншыя. Мы - Людзі!

Бо, досыць!

Віктар Гарбачоў, «Фэйсбук»

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках