26 красавiка 2024, Пятніца, 7:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нямецкая хваля»: У Менску прайшлі пікеты за альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты

1
«Нямецкая хваля»: У Менску прайшлі пікеты за альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты
ФОТА: GAZETABY.COM

Акцыя ў сталіцы Беларусі сабрала тысячы чалавек.

У Менску ў нядзелю, 7 чэрвеня, зноў прайшла акцыя для збору подпісаў за альтэрнатыўных Лукашэнку кандыдатаў у прэзідэнты, піша «Нямецкая хваля».

На плошчы каля Камароўскага рынку былі арганізаваныя пікеты за вылучэнне Святланы Ціханоўскай (жонкі затрыманага беларускага відэаблогера), экс-старшыні ўправы Белгазпрамбанка Віктара Бабарыкі, экс-кіраўніка Парку высокіх тэхналогій Валерыя Цапкалы і лідара Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Казлова.

Некаторыя з прысутных скандавалі «Жыве Беларусь!» і «Стоп таракан». Чэргі да пікетаў расцягнуліся на некалькі дзясяткаў метраў.

Акрамя таго, на плошчу прыйшоў апазіцыйны палітык, сустаршыня партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Павел Севярынец. Ён арганізаваў так званы "свабодны мікрафон", у які ўсе ахвотныя маглі выказаць сваё меркаванне.

Па перыметры плошчы стаялі аўтазакі, а на самой плошчы прысутнічалі супрацоўнікі міліцыі. Людзі ў цывільным здымалі тое, што адбываецца на відэа.

Паводле звестак цэнтра «Вясна», пасля заканчэння пікетаў непадалёк ад плошчы каля Камароўскага рынку людзі ў цывільным затрымалі трох чалавек. Пазней ля свайго дома быў затрыманы Павел Севярынец.

Затрыманне беларускага блогера Ціханоўскі

Аўтар папулярнага YouTube-канала «Краіна для жыцця» Сяргей Ціханоўскі быў затрыманы 29 траўня ў Гародні, дзе праводзіў перадвыбарчы пікет для збору подпісаў за ўдзел у выбарчай кампаніі сваёй жонкі Святланы. Актывістаў затрымлівалі таксама ў Віцебску, Гомелі і Баранавічах. Пасля затрыманняў у Гародні следчыя паведамілі пра распачынанне крымінальнай справы «за гвалт у дачыненні да міліцыі». У сям'і блогера правялі серыю ператрусаў. Беларускія праваабаронцы прызналі Ціханоўскага палітвязням.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках