26 красавiка 2024, Пятніца, 6:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхарку Івацэвічаў выпісалі з лякарні з дадатным тэстам на Covid-19

3
Жыхарку Івацэвічаў выпісалі з лякарні з дадатным тэстам на Covid-19

Усе прыкметы і сімптомы захворвання ў яе засталіся.

Жыхарку Івацэвічаў выпісалі з лякарні з дадатным тэстам на Covid-19 і ўсімі сімптомамі заражэння. Яе сын дагэтуль чакае выніку тэсту, паведамляе тэлеграм-канал «Баста».

- Хачу распавесці пра стаўленне да людзей у Івацэвіцкай ЦРБ, - піша чытач. - Пазаўчора выпісалі жанчыну з дадатным тэстам на каранавірусную інфекцыю. Адправілі на самаізаляцыю пры тым, што ніводнага адмоўнага тэсту ў яе не было. Усе прыкметы і сімптомы захворвання застаюцца.

Тым больш сумна, што ў яе дома сын, які чакае выніку тэсту на Covid-19 як кантакт першага ўзроўню. Першы тэст зрабілі ласку ўзяць толькі ў канцы другога тыдня самаізаляцыі, вынікаў няма і па гэты дзень. Як можна выпісваць хворага чалавека? Там што, зусім абыякавыя і бяздушныя людзі працуюць?

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю вольнай Беларусі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках