26 красавiка 2024, Пятніца, 19:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Ціханоўскі: Дзе вашы пантофлі, беларусы?

64
Сяргей Ціханоўскі: Дзе вашы пантофлі, беларусы?
ФОТА: СЯРГЕЙ ЦІХАНОЎСКІ/ФЭЙСБУК

Сёння народны блогер заявіў пра неабходнасць доўгатэрміновага мірнага пратэсту.

Народнаму блогеру Сяргею Ціханоўскаму на судзе ў Гародні далі яшчэ 15 дзён нібыта «за непадпарадкаваньне міліцыі» на пікеце 29 траўня, паведамляе tut.by.

Справу разглядаў суддзя Юрый Казакевіч.

Цяпер народны блогер знаходзіцца ў СІЗА №1 у Менску як абвінавачаны паводле крымінальнай справе аб «арганізацыі масавых беспарадкаў».

Сёння Сяргей Ціханоўскі падчас працэсу заявіў па скайпу аб неабходнасці працяглага мірнага пратэсту, паведамляе «Белсат».

«Дзе вашы пантофлі, беларусы?» - спытаў ён.

Кіраўніка ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскі Сяргея Ціханоўскага і яшчэ дзевяць чалавек затрымалі 29 траўня ў Гародні падчас пікету для збору подпісаў.

Гэтаму папярэднічала правакацыя, у якой удзельнічалі супрацоўнікі міліцыі на чале з прафесійнай прастытуткай Аленай Кузьміной. Арышт Сяргея Ціханоўскага звязаны з тым, што Лукашэнка панічна баіцца лідара народных пратэстаў.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках